Блажэнны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Блаславёны)

Блажэ́нны, або Блаславё́ны, або Бла́гаславё́ны, або Благаслаўлёны, або Багаслаўлёны, або Бласлаўлёны (грэч. μακάριος[1][2], лац.: beatus[2][3], літар. шчаслівы) — асобы лік святых у хрысціянстве, які мае ў розных хрысціянскіх цэрквах рознае значэнне. Будучы час слова шчаслівы, г.зн. «будзе шчаслівы апрыёры». У шырокім сэнсе блажэнны — усякі, хто сузірае Бога на нябёсах (блажэннае бачанне).

Праваслаўная царква[правіць | правіць зыходнік]

Св. Аўгусцін. Фрэска капэлы Санкта-Санкторум. VI ст.

Эпітэт, звязаны з імёнамі двух выбітных багасловаў Заходняй Царквы — Святога Аўгусціна, епіскапа Іпанійскага і Святога Ераніма Стрыдонскага.

На Русі слова «блажэнны» ўжывалася і ў іншым значэнні, як сінонім слова «юродзівы»[4], напрыклад, Васіль Блажэнны, Сымон Блажэнны.

Каталіцкая царква[правіць | правіць зыходнік]

У Каталіцкай царкве тэрмін «блажэнны» адносіцца да падзвіжнікаў, праслаўленым падчас працэсу беатыфікацыі. Блажэнны — гэта чалавек, які, паводле меркавання Царквы, выратаваўся і знаходзіцца на нябёсах, але ў адносінах да якога не ўстанаўліваецца агульнацаркоўнае шанаванне, дазволена толькі мясцовае. Часта беатыфікацыя з’яўляецца папярэдняй ступенню перад кананізацыяй праведніка.

Зноскі

  1. Игум . Андроник (Трубачёв). Блаженный // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2002. — Т. V. — С. 352. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 5-89572-010-2.
  2. а б Блаженный Архівавана 3 сакавіка 2013.//В. М. Живов Святость. Краткий словарь агиографических терминов. — М.:"Гнозис", 1994. — 112 с. — ISBN 5-7380-0036-6
  3. БЕАТИФИКАЦИЯ//«Словарь иностранных слов». Комлев Н. Г., 2006
  4. Блаженный // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]