Бласт-біт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бласт-біт — прыём ігры у барабаншчыкаў, характэрны у першую чаргу для блэк-метала, дэт-метала, грайндкора, трэш-метала, дэткора і падобных ім кірункам музыкі у меншай ступені.

Бласт-біт гучыць як «сцяна гуку». У нармальным тэмпе, бласт-біт выконваецца пры хуткасці 180 удараў/хвіліну, паскараючыся ў кульмінацыйных момантах да 250-280 удараў/хвіліну, але можа і нашмат хутчэй - залежыць ад тэхнічнага ўзроўню музыкаў і кірунку музыкі.

У розных стылях ён выкарыстоўваецца з рознай частатой: напрыклад, у дэз-метал е і асабліва ў блэк-метал е часта на працягу ўсёй кампазіцыі, у іншых жанрах, напрыклад, у меладычным дэз-метале - толькі ў кульмінацыйных момантах.

Бласт-біт быў запазычаны з джазавай музыкі. Упершыню ў экстрэмальных кірунках музыкі яго выкарыстоўвалі DRI [1], SOD і Napalm Death [2]. Першымі выкарыстоўвалі яго SOD у кампазіцыі «Milk» [3], Napalm Death выкарыстоўвалі яго як падмурак большасці сваіх песень. Бласт-біт стаў асновай такога музычнага кірунку як грайндкор, затым яго сталі ўжываць і ў астатніх жанрах.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Adam MacGregor, Agoraphobic Nosebleed review, Dusted, June 11, 2006 [1] Праверана 27 лютага 2010 г.
  2. Strub, Whitney. "Behind the Key Club: An Interview with Mark 'Barney' Greenway of Napalm Death". PopMatters, May 11, 2006. Праверана 27 лютага 2010.
  3. Stormtroopers of Death, 1985, track 11.