Блатніцкі Град

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Выгляд з Блатніцкага замка

Бла́тніцкі за́мак (славацк.: Blatnický hrad) — гатычны замак, руіны якога размяшчаюцца ля вёскі Блатніца на падножжы Вялікай Фатры ў паўднёва-заходняй Славакіі.

Замак быў збудаваны ў XIII стагоддзі з мэтай абараніць галоўны гандлёвы шлях, які пралягаў ад Нітры на поўнач. Хутка пасля замак стаў дваранскай сядзібай, але князі неўзабаве страцілі цікавасць да яго развіцця пасля з'яўлення новага гандлёвага шляха праз Мошаўцэ і Марцін. Новыя ўладальнікі былі больш шчодрымі і Блатніцкі замак значна пашырыўся ў другой палове XVI стагоддзя. Апошняя рэканструкцыя датуецца 1744 годам. Замак стаў занядбаным з 1790 года і пераўтварыўся ў руіны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]