Блез Кампаарэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Блез Кампаарэ
фр.: Blaise Compaoré
Blaise Compaoré.jpeg

старшыня Арганізацыі афрыканскага адзінства[d]
8 чэрвеня 1998 — 12 ліпеня 1999
Папярэднік Роберт Мугабэ
Пераемнік Абдэль Азіз Бутэфліка
6-ы прэзідэнт Буркіна-Фасо[d]
15 кастрычніка 1987 — 31 кастрычніка 2014
Папярэднік Томас Санкарэ
Пераемнік Yacouba Isaac Zida[d]

Нараджэнне 3 лютага 1951(1951-02-03)[1][2] (70 гадоў)
Жонка Chantal Compaoré[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Дзейнасць палітык
Званне капітан
Бітвы
Узнагароды
Нацыянальны ордэн Буркіна-Фасо ордэн Заслуг
Commons-logo.svg Блез Кампаарэ на Вікісховішчы

Блез Кампаарэ (фр.: Blaise Compaoré; нар. 3 лютага 1951, Уагадугу, Верхняя Вольта) — палітычны дзеяч Буркіна-Фасо. Па нацыянальнасці — мосі, сын правадыра племені.

Бiяграфiя[правіць | правіць зыходнік]

Блез Кампаарэ нарадзіўся 3 лютага 1951 ва Уагадугу. Ён скончыў каталіцкую школу і педагагічнае вучылішча, а затым добраахвотна пайшоў служыць у армiю. У 1975 годзе Кампаарэ скончыў ваеннае вучылішча ў Камеруне, атрымаў званне малодшага лейтэнанта. Пасля праходзіў стажыроўку ў Францыi і ў Марока. У 1977 годзе ён атрымаў званне лейтэнанта, а ў 1982 годзе быў узведзены ў капітаны. У 1981-1982 гг. член Нацыянальнай Савета Узброеных сіл. У знак нязгоды з правадзімай ваенным рэжымам палітыкай у маi 1982 года ён выйшаў з складу Савета. 7 лістапада таго ж года ў краіне адбыўся чарговы ваенны пераварот, пасля чаго Кампаарэ стаў членам Пастаяннага сакратарыята Савета народнага выратавання.

Блэз Компаорэ прыняў удзел у ваенным перавароце 4 жніўня 1983 года, падчас якога новым прэзiдэнтам стаў яго сябар Томас Санкарэ. Пасля перавароту Кампаарэ стаў членам сакратарыята Савета народнага выратавання. У перыяд з 1983 па 1987 год Кампаарэ з’яўляўся членам Нацыянальнага савета рэвалюцыі, дзяржаўным міністрам-дэлегатам пры канцылярыі прэзідэнта. Са жніўня 1984 года ён адначасова займаў пасаду міністра юстыцыі.

У 1987 годзе ён арганізаваў чарговы пераварот, якi скончыўся забойствам Санкары. З 1987 года Кампаарэ прызначыў сябе прэзідэнтам краіны, пераабіраўся тройчы, у 1991, 1998 і 2005 гадах, у апошнім выпадку парламент унёс у канстытуцыю папраўку, адмяняецца абмежаванне на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў.

Увосень 2014 у краіне пачаліся антыўрадавыя выступы. Неўзабаве да іх далучыліся вайскоўцы. Пад ціскам аб’яднаных сіл апазіцыі і армii, Блез Кампаарэ накіраваўся ў горад По на поўдні краіны, да мяжы з Ганай, а затым збег з краіны.

Зноскі

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]