Блок нацыянальных меншасцяў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Блок нацыянальных меншасцей)

Блок нацыянальных меншасцяў (па-польску: Blok Mniejszości Narodowych, BMN) — палітычнае аб’яднанне, утворанае нацыянальнымі меншасцямі 17 жніўня 1922 году падчас выбараў у польскі Сойм міжваеннай Польскай Рэспублікі. Мэтаю БНМ было праведзенне супольнай выбарчай акцыі і наступнай дзейнасці ў сойме. Уваходзілі нацыянальныя меншасці Польшчыбеларусы, украінцы, жыды, немцы і расейцы. Да блоку не далучыліся летувісы, Бунд і частка Паалей-Цыёну. Выбары байкатавалі ўкраінцы Усходняй Галічыны. Галоўнай мэтаю блоку было нацыянальнае раўнапраўе.

У 1922 годзе (5 лістапада ў сойм, 22 лістапада — у сенат) БНМ ішоў у выбарчым спісе пад № 16, у 1928 годзе (4 сакавіка ў сойм, 11 сакавіка — у сенат) — пад № 18.

БНМ існаваў да выбараў 1928 году.

Дасягнутыя вынікі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1922 год — 66 мандатаў (беларусы — 11 паслоў і 3 сенатары)
  • 1928 год — 55 мандатаў (беларусы — 4 паслы і 2 сенатары)

Беларускія паслы і сенатары ад БНМ[правіць | правіць зыходнік]

1922[правіць | правіць зыходнік]

Пасольскія мандаты

Мандаты сенатара

1928[правіць | правіць зыходнік]

Пасольскія мандаты

Мандаты сенатара

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Васіль Рагуля. Успаміны. — Мінск: «Бацькаўшчына», 1993.
  • Уладзімір Ляхоўскі. Зь дзейнасьці беларускіх парлямэнтарыяў на Гарадзеншчыне ў 1922—1930 гг. // Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа: Зб. навук. прац. — Т. 2003.