Блохі
| Блохі | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Блыха чалавечая (Pulex irritans) | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
Siphonaptera Latreille, 1825 | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||
| Сямействы | |||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Блохі (Siphonaptera) — атрад крывасосных насякомых, вонкавыя паразіты цеплакроўных жывёл (млекакормячых, птушак) і чалавека.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Навуковая назва лац.: Siphonaptera ад стар.-грэч.: σίφων — помпа, ἄπτερον — бяскрылае.
Беларускае напісанне ў адзіночным ліку блыха[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня цела 0,5—6 мм. Самцы драбнейшыя за самак. Цела пляскатае з бакоў, укрыта хіцінавым покрывам з валаскамі або шчацінкамі.
Блохі другасна бяскрылыя. Яны цалкам страцілі крылы ў працэсе прыстасавання да эктапаразітызму ў імагінальнай фазе. Заднія ногі скакальныя.
На галаве пара простых вачэй (некаторыя сляпыя). Вускі схаваныя ў паглыбленнях. Ротавы апарат колюча-сысучы. Блохі валодаюць вузкаспецыялізаваным ротавым апаратам, прызначаным для праколвання покрываў гаспадара і высмоктвання крыві.
Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі чэрвепадобныя, бязногія, пазбаўлены вачэй. Акукліванне ў кокане.
Лічынкі кормяцца арганічнымі рэшткамі і экскрэментамі дарослых блох, дарослыя — крывёй.
Вядома больш 2380 відаў блох. Атрад уключае больш за 200 родаў, якія аб’ядноўваюцца ў 15 сямействаў. Найбольш вядомыя блыха чалавечая (Pulex irritans), блыха кашэчая (Ctenocephalides felis), блыха сабачая (Ctenocephalides canis).
Многія з’яўляюцца пераносчыкамі розных узбуджальнікаў хвароб чалавека і жывёл, у т.л. чумы, тулярэміі і інш. Прамежкавыя гаспадары некаторых відаў гельмінтаў. Меры барацьбы: санітарна-гігіенічныя, хімічныя.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне Блохі і Блыха ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.90.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блохі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).