Блужскі Бор (археалагічныя помнікі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Блужскі Бор
Краіна

Блужскі Бор — археалагічныя помнікі: гарадзішча і курган V стагоддзе да н.э. - V стагоддзе н.э. каля в. Блужскі Бор Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гарадзішча[правіць | правіць зыходнік]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

За 1,5 км на поўдзень ад вёскі, на левым беразе р. Свіслач. Пляцоўка памерам 50 х 20 м, вышыня над летнім межанным узроўнем вады ў рацэ 7 м. Умацавана з боку поля 2 дугападобнымі валамі вышынёй каля 2 м.

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Адрыў і абследаваў у 1965 г. Л.Д. Побаль. Пры шуфроўцы знойдзены абпаленыя камяні, рэшткі посуду са штрыхаванай паверхняй, гладкасценная кераміка, блізкая да керамікі мілаградскай, зарубінецкай культур і культур тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны ранняга жалезнага веку.

Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Курган[правіць | правіць зыходнік]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

За 1,2 км на поўдзень ад вёскі, на левым беразе р. Свіслач, ва урочышчы Гарадзішча, справа ад дарогі ў в. Талька. Вышыня 1,5 - 1,8 м, дыяметр 8 м. Насып здзірванелы, зарос дрэвамі.

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Выявіў у 1965 г. Л.Д. Побыль, абследавала ў 1985 г. - Т.С. Бубенька.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9