Блужскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — базавая школа імя М. Чэпіка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Блужскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — базавая школа імя М. Чэпіка
Заснавана 1869
Тып школа
Адрас вул. Цэнтральная, 41
Сайт blyjaschool.wixsite.com/…

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Блужскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — базавая школа імя М. Чэпіка» — установа сярэдняй адукацыі ў в. Блужа Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Школа адкрылася ў 1869 г. пры Блужскай Успенскай царкве, размяшчалася яна ў драўляным доме. Багацейшыя сяляне з Арэшкавічаў, Блужа, Берлеж Суціна, Слабодкі, аддавалі cвaix хлопчыкаў у гэтую школу.

У 1875 г. у Блужскім народным вучылішчы было 24 хлопчыкі i 1 дзяўчынка. Вучыла ix настаўніца Аляксандра Халявінская, а Закон Божы выкладаў святар Іосіф Віторскі.

У 1900 г. у Блужскім вучылішчы займалася 43 хлопчыкі і 2 дзяўчынкі. Настаўнікам быў Васіль Макарэня, веры праваслаўнай, на гэтай працы з 1897 г., атрымліваў 240 руб. Закону Божаму вучыў Канстанцін Шчарбінскі, атрымліваў за гэта 25 руб.

У 1913 г. у Блужскім аднакласным 3-гадовым народным вучылішчы працавалі настаўніцы Любоў Лісіцкая i Аляксандра Шымко, а святаром быў Уладзімір Яльцоў. Акрамя граматы i арыфметыкі дзеці вучылі малітвы, зубрылі катэхізіс, гісторыю Старога i Новага Запаветаў[1].

Пасля 1917 г. яна была ператворана ў пачатковую школу 1-ай ступені.

У 1933 годзе пачатковая школа стала сямігадовай. У 1940 годзе яна стала сярэдняй, дадаткова адкрылі 8-ы клас.

У гады войны школа не працавала, дзеці не вучыліся.

Пасля вызвалення Беларусі з 1 верасня 1944 года пачаліся заняткі ў школе ў нешматлікіх захаваных сельскіх хатах.

У 1950 годзе з сямігодкі быў зроблены першы выпуск. У 1954 г. школа ператворыцца ў сярэднюю. Да гэтага часу школа была выведзена з наёмных памяшканняў і размясцілася ў шасці прыстасаваных будынках. З 1950 па 1966 год скончылі 7-8 класаў 702 чалавекі.

З 1957 года па 1966 год школа выпусціла 9 выпускаў: 218 чалавек скончылі 10-11 класаў.[2]

У 1970 г. школа размясцілася ў новым будынку.

У 2003 г. у школе навучалась 94 вучня, працавала 20 настаўніка.

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Дырэктары школы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Зноскі