Перайсці да зместу

Блюма Вульфаўна Зейгарнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Блюма Вульфаўна Зейгарнік
руск.: Блюма Вульфовна Зейгарник
Дата нараджэння 27 кастрычніка (9 лістапада) 1900
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лютага 1988(1988-02-24)[1] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці псіхолаг, псіхіятр
Навуковая сфера псіхалогія, Гештальтпсіхалогія[2] і псіхапаталогія[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар псіхалагічных навук
Альма-матар
  • Універсітэт Фрыдрыха-Вільгельма[d]
Навуковы кіраўнік Курт Левін
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Блю́ма Вульфаўна Зейга́рнік (народжаная Герштэйн; ням.: Bluma Zeigarnik; 27 кастрычніка (9 лістапада) 1901, Прэнай — 24 лютага 1988, Масква) — савецкі псіхолаг, заснавальніца савецкай патапсіхалогіі  (руск.).

Шырока вядомы вынік дыпломнай працы Зэйгарнік, выкананай пад кіраўніцтвам Курта Левіна ў Берлінскім універсітэце і якая стала адным з краевугольных камянёў гештальт-псіхалогіі, дзе яна паказала, што незавершаныя дзеянні запамінаюцца лепш, чым завершаныя («эфект Зейгарнік»). З 1931 года працавала ў псіханеўралагічнай клініцы Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны ў супрацоўніцтве з Л. С. Выгоцкім.

Адна са стваральнікаў факультэта псіхалогіі МДУ, кафедры нейра- і патапсіхалогіі. Вялікі ўклад Блюмы Зейгарнік у распрацоўку псіхалагічных праблем быў ацэнены Амерыканскай псіхалагічнай асацыяцыяй, якая прысудзіла ёй прэмію імя Курта Левіна (1983). У СССР ёй была прысуджана Прэмія імя М. В. Ламаносава I ступені (1978).

Зноскі

  1. Педагоги и психологи мира — 2012.
  2. а б Národní autority České republiky Праверана 16 кастрычніка 2025.