Блізніца (возера, Полацкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Блізніца
Морфаметрыя
Даўжыня 1,12[1] км
Шырыня 0,34[1] км
Плошча 0,25 (0,23[1]) км²
Аб’ём 0,00148[1] км³
Даўжыня берагавой лініі 2,4[1] км
Найбольшая глыбіня 17[1] м
Басейн
Плошча вадазбору 4,5 км²
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Блізніца (Беларусь)
Блізніца
Блізніца
Блізніца (Віцебская вобласць)
Блізніца
Блізніца
Map

Блізніцавозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ушача, за 21 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, каля паўднёвай ускраіны аграгарадка Блізніца.

Плошча паверхні возера 0,25 (0,23[1]) км². Даўжыня 1 (1,12[1]) км, найбольшая шырыня 0,3 (0,34[1]) км. Даўжыня берагавой лініі 2,4 км. Найбольшая глыбіня 17 м. Аб'ём вады 1,48[1] млн м³. Плошча вадазбору 4,5 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Берагі пясчаныя, месцамі забалочаныя. Мелкаводдзе вузкае і пясчанае. Астатняя частка дна возера высланая ілам і сапрапелем[1]. На паўднёвым захадзе выцякае ручай у невялікае возера без назвы і далей у возера Астроўна.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 312. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]