Бліндаж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бліндаж часоў Другой Сусветнай вайны (унутраны від)

Блінда́ж (ад фр.: blinder — пакрываць заслонамі) — палявое фартыфікацыйнае збудаванне закрытага тыпу (на 4—8 чалавек), якое абараняе ад куль, асколкаў снарадаў, мін, запальных сродкаў, а таксама ад паражальных фактараў ядзернага выбуху. У адрозненне ад сховішча не забяспечвае калектыўнай проціхімічнай абароны.[1]

У расійскім войску бліндажы ўпершыню былі выкарыстаны пры абароне Севастопаля; масава ўжываліся ўсімі бакамі ў 1-й і 2-й сусветных войнах.

Будуюцца з мясцовых матэрыялаў (круглага лесу, брусу, жардзін, фашын) і элементаў прамысловага вырабу (хвалістай сталі, зборных жалезабетонных элементаў, грунтаносных мяхоў і пад.).

Зноскі

  1. Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил.. С.83.