Бобрык (Пінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Бобрык
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
140 м
Насельніцтва
  • 292 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 165
Паштовыя індэксы
225743
Аўтамабільны код
1
СААТА
1254817006
Бобрык на карце Беларусі ±
Бобрык (Пінскі раён) (Беларусь)
Бобрык (Пінскі раён)
Бобрык (Пінскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Бобрык (Пінскі раён)

Бо́брык[2] (трансліт.: Bobryk, руск.: Бобрик) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бабрыкоўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1559 г. вёска Бобрык ў Пінскім старостве Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць «пана воеводы Троцкого». Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Расійскай імперыі. З 1796 г. ў Пінскім павеце Мінскай губерні. У 1797 г. падаравана імператарам Паўлам I за ваенныя заслугі Маеру Бунацэма Нагелю. Пазней перайшла да яго сястры Капіталіны Нагелевай і яе дзяцей Міхаіла і Восіпа[3].

Паводле інвентара за 1844 г., маёнтак складаўся з вёсак Чамля, Бобрык, Задуб'е, 45 двароў, 158 рэвізскіх душ мужчынскага полу, у тым ліку ў в. Бобрык 21 двор, 70 рэвізскіх душ. У маёнтку было 1600 валок зямлі. Промыслы: мядовы, лесасплаў. У 1860-х гг. маёнтак Бартноўскіх у Дабраслаўскай сельскай грамадзе і воласці, 60 рэвізскіх душ; згадваецца паштовая станцыя на тракце Мінск — Пінск (9 коней, 4 экіпажы). У 1897 г. ў вёсцы 47 двароў, 287 жыхароў, піцейны дом, хлебазапасны магазін. На пачатку XX ст. 49 двароў, 344 жыхары[3].

У 1909 г. арганізавана сельскае народнае вучылішча (навучалася 40 вучняў). Вучыліся 3 гады і вывучалі граматыку, Закон Божы, рукапіс, гісторыю[4].

У 1921—1939 гг. вёска ў складзе Польшчы, у Дабраслаўскай гміне Лунінецкага, а з 1922 г. Пінскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. 68 двароў, 413 жыхароў[3].

З 1939 г. ў складзе БССР. З 4 снежня 1939 г. вёска ў Пінскім павеце Пінскай вобласці, з 15 снежня 1940 г. ў Лагішынскім раёне. З 12 кастрычніка 1940 г. — цэнтр сельскага савета, 100 двароў, 474 жыхары. У 1941 г. ў вёсцы 88 двароў, 352 жыхары[3].

У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 — ліпені 1944 г. акупіравана нямецкімі захопнікамі, якія ў маі 1944 г. знішчылі 77 двароў. У барацьбе з ворагам загінулі 106 землякоў.

Пасля вайны створаны калгас імя Калініна. У 1954 г. 393 гаспадаркі, 1247 жыхароў.

З 25 снежня 1962 г. ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. У 1970 г. ў складзе калгаса імя Чапаева, 172 двары 698 жыхароў, бальніца, амбулаторыя, аптэка, сярэдняя школа, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзел сувязі.

У канцы XX ст. — 204 двары, 496 жыхароў. У 2005 г. — 202 гаспадаркі, 471 жыхар, сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, ФАП, участковая бальніца[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва в. Бобрык
1897 г. пачатак XX ст. 1921 г. 1940 г. 1941 г. 1954 г. 1970 г. канец XX ст. 2005 г. 2019 г.
287 чал. 344 чал. 413 чал. 474 чал. 352 чал. 1247 чал. 698 чал. 496 чал. 471 чал. 292 чал.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы працуе дзяржаўная ўстанова адукацыі «Бобрыкаўская сярэдняя школа». Сёння ўстанова забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю[5].

Да 2016 г. ў вёсцы працаваў дзіцячы сад[6].

Вуліцы[правіць | правіць зыходнік]

  • вул. Кляновая
  • вул. Лясная
  • вул. Маладзёжная
  • вул. Новая
  • вул. Пінская
  • вул. Рачная
  • вул. Спартыўная
  • вул. Чапаева
  • вул. Школьная
  • зав. Шчорса

Помнікі[правіць | правіць зыходнік]

Помнік землякам — усталяваны ў 1966 г. перад Домам культуры на ўвекавечанне памяці 106 аднавяскоўцаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ў пасляваенны час ад рук ворагаў савецкай улады[7].

Храм-капліца ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы (2015)[8].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://map.nca.by
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. а б в г д Гарады і вёскі Беларусі : Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал. : Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск : БелЭн, 2007. - С. 382-383.
  4. Об учреждении - "Бобриковская средняя школа" Пинского района. bobrik.roo-pinsk.gov.by. Праверана 1 жніўня 2023.
  5. Важные документы - "Бобриковская средняя школа" Пинского района. bobrik.roo-pinsk.gov.by. Праверана 1 жніўня 2023.
  6. Бобриковский ясли-сад Пинского района, УНП 290509897. Проверка предприятия. (руск.). bizinspect.by. Праверана 1 жніўня 2023.
  7. Памятник Землякам, д. Бобрик, Пинский район, Брестская область. www.savehistory.by. Праверана 1 жніўня 2023.
  8. Sab. Храм-часовня построен на родине архиепископа Константина (руск.). Ruzhany.Ru (15 ліпеня 2015). Праверана 1 жніўня 2023.
  9. Художники. www.neman.by. Праверана 1 жніўня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]