Перайсці да зместу

Бобр (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бобр
Характарыстыка
Даўжыня 124 км
Басейн 2 190 км²
Расход вады 14,9 м³/с
Вадацёк
Выток Аршанскае ўзвышша
 • Каардынаты 54°31′42″ пн. ш. 29°33′53″ у. д.HGЯO
Вусце Бярэзіна
 • Каардынаты 54°02′58″ пн. ш. 28°51′01″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Бярэзіна → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]

Краіны Беларусь
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бобр — рака ў Талачынскім, Крупскім і Барысаўскім раёнах Беларусі, левы прыток Бярэзіны (басейн Дняпра). Даўжыня 124 км. Вадазбор 2190 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 14,9 м³/с. Агульнае падзенне 69,4 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,56 .

Яшчэ ў 1897 г. наконт назвы бярэзінскага прытоку рэчкі Бобр філолаг-славіст А. Качубінскі ў 1897 г. пісаў:

"Выглядае так, што ў славянстве гэтага імені наўрад ці можна сумнявацца. Але мы думаем, што і тут мы маем справу з літоўскай мовай: у аснове імя ляжыць літоўскае слова, якое блізкае па форме да славянскага і тоеснае па значэнні. У літоўскім bėbrus, babras - наша "бобр"; у латышскім bebra. Без вялікай цяжкасці літоўскае імя пазней магло атрымаць рускую афарбоўку".[1]

Паводле географа В. Жучкевіча, назва ракі Бобр відавочна звязаная з назвай жывёлы бабёр[2].

На думку У. Тапарова, у назве ракі Бабруя (> Бабруйка) фармант -уя мяркуе зыходную аснову на -u (літ. bebrus), параўн. літ. Bebrujts[3].

Гідронімы Babrūngas, Babrūnė, Babrinis, Babrūtė А. Вананас тлумачыць ад bãbras — тое ж, што і літ. bebras «бабёр»[4].

Паводле Ю. Покарнага, ад індаеўрапейскага кораня *bhe-bhros «карычневы; бабёр» паходзяць ст.-інд. babhrú-h «чырвона-карычневы», авест. bawra- «бабёр», ст.-верх.-ням. bibar, літ. bė̃bras, bãbras, bė̃brus, слав. *bebrъ у польскай рачной назве Biebrza, рус. bobr і інш.[5].

На думку У. Тапарова, верхнедняпроўская Бебря, судзячы па вакалізму -е-, з балц., параўн. ст.-пруск. Bebra[6]. Паводле А. Ванагаса, літоўская Bebrė ад літ. bė̃bras[7].

Пачынаецца на Аршанскім узвышшы каля в. Рафалова (Талачынскі раён), цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Па берагах паселішчы баброў, у пойме меліярацыйныя каналы. Даліна трапецападобная, шырыня 1—2 км. Пойма няроўная, месцамі забалочаная, шырыня 300—500 м. Рэчышча звілістае, свабодна меандруе, шырыня ракі ў межань 6—25 м, у вусці каля 40 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя.

Справа: Нача, Стражніца; Злева: Можа, Еленка, Пліса, Асака.

Гарады: Крупкі; Гарадскія пасёлкі: Бобр.

Зноскі

  1. А. А. Кочубинскій. Территория доисторической Литвы // Журналъ Министерства народнаго просвѣщенія. CCCIX. 1897. Январь. С.-Петербургъ, 1897. С. 87.
  2. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 29.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 165, 177.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 55.
  5. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 136.
  6. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176.
  7. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 60.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.