Бобі Хал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бобі Хал
Bobby Hull.jpg
Імя пры нараджэнні англ.: Robert Marvin Hull
Род дзейнасці хакеіст, professional athlete
Дата нараджэння 3 студзеня 1939(1939-01-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 студзеня 2023(2023-01-30)[3] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Brett Hull[d] і Bart Hull[d]
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт Марвін (Бобі) Хал (англ.: Robert Marvin "Bobby" Hull; 3 студзеня 1939, Антарыа — 30 студзеня 2023) — канадскі хакеіст, левы нападаючы. Правёў больш за 20 сезонаў у НХЛ і СХА, выйграўшы Кубак Стэнлі ў складзе клуба «Чыкага Блэкхокс» у сезоне 1960/1961 і чэмпіён СХА ў сезонах 1975/1976 і 1977/1978 з клубам «Вініпег Джэтс». Удзельнік 12 матчаў усіх зорак НХЛ з 1960 па 1972 год, гулец зборнай Канады ў Суперсерыі 1974 года, уладальнік Кубка Канады 1976 года. Трохразовы ўладальнік Арт Рос Трофі (1960, 1962, 1966), двухразовы ўладальнік Харт Мемарыял Трофі (1965, 1966) і Гэры Дэвідсан Эворд (1973, 1975), уладальнік Лэдзі Бінг Трофі (1965) і Прыза Лестэра Патрыка (1969), член Залы хакейнай славы (1983) і Залы спартыўнай славы Канады (1988), афіцэр ордэна Канады (1978). Уключаны ў спісы 100 лепшых гульцоў НХЛ па версіі часопіса Hockey News (1998) і па версіі НХЛ (2017). Бацька Брэта Хала.

Зноскі