Боб Доўл
Боб Доўл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Bob Dole | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Frank Carlson[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Sheila Frahm[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 ліпеня 1923[1][2][…] |
||||||
Смерць |
5 снежня 2021[3] (98 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: Robert Joseph Dole | ||||||
Жонка | Phyllis Holden[d][4] і Elizabeth Dole[d] | ||||||
Веравызнанне | метадызм[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Дзейнасць | права[7] і палітыка[7] | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Род войскаў | Армія ЗША | ||||||
Званне | палкоўнік[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | bobdole.org (англ.) | ||||||
![]() |
Роберт Джозеф «Боб» Доўл (англ.: Robert Joseph «Bob» Dole; 22 ліпеня 1923, Расел, Канзас — 5 снежня 2021[8]) — амерыканскі палітык-рэспубліканец. Сенатар ЗША ад Канзаса з 1969 да 1996 года, член Палаты прадстаўнікоў ЗША з 1961 да 1969 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнік Другой сусветнай вайны, у гарах Італіі атрымаў цяжкае раненне, правёў тры гады ў шпіталях, яго правая рука так і засталася паралізаванай; меў тры баявыя ўзнагароды. Атрымаў юрыдычную адукацыю і ступень (Універсітэт Вошберн, 1952) і працаваў юрыстам.
Сенатар ад Канзаса (1969—1996), займаў кампрамісную пазіцыю паміж правым і левым крылом рэспубліканцаў. У 1985—1996 лідар рэспубліканцаў у Сенаце. Кандыдат у віцэ-прэзідэнты ЗША на выбарах 1976 года пры дзеючым прэзідэнце Джэральдзе Фордзе і ў прэзідэнты ЗША на выбарах 1996 года; кандыдатам у віцэ-прэзідэнты быў Джэк Кемп. Абодва разы пацярпеў паразу ад дэмакратаў (першы раз віцэ-прэзідэнтам быў абраны Уолтэр Мандэйл пры абраным прэзідэнце Джымі Картэры, другі раз — на другі тэрмін пераабраны дзеючы прэзідэнт Біл Клінтан). На выбарах 1996 года стаў найстарэйшым палітыкам, вылучаным на пасаду прэзідэнта ўпершыню. Яго намеры скараціць падаткі і ўрэзаць сацыяльныя праграмы выбаршчыкі ўспрынялі негатыўна, што толькі спрасціла Клінтану кампанію; у калегіі выбаршчыкаў Клінтан набраў на 220 галасоў больш. Доўл стаў адзіным у гісторыі прадстаўніком дзвюх найбуйнейшых партый, вылучаным і ў віцэ-прэзідэнты, і ў прэзідэнты, але не абраным ні на тую, ні на іншую пасаду.
Яго жонка Элізабет Доўл — таксама вядомая дзяячка Рэспубліканскай партыі, былы міністр транспарту і працы ЗША, сенатар ад штата Паўночная Караліна.
Памёр 5 снежня 2021 года. Магчымай прычынай смерці мог стаць рак лёгкіх, які быў дыягнаставаны ў палітыка ў лютым 2021 года[9].
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ Bob Dole // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Veteran Republican leader Bob Dole dies // BBC — 2021. Праверана 5 снежня 2021.
- ↑ Merida K. Dole's Ex-Wife Still Puzzled by Divorce // The Washington Weekly Post / M. Murray — Washington: Fred Ryan, 1996. — ISSN 0190-8286; 2641-9599 Праверана 30 сакавіка 2023.
- ↑ https://www.legion.org/distinguishedservicemedal/1997/sen-robert-j-dole Праверана 23 лютага 2021.
- ↑ а б в Biographical Directory of the United States Congress — GPO, 1903.
- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Помер колишній сенатор-республіканець і екскандидат у президенти США Боб Доул (укр.). Левы бераг (5 снежня 2021). Праверана 5 снежня 2021.
- ↑ У ЗША памёр палітык-рэспубліканец Боб Доўл . charter97.org. Хартыя'97 (5 снежня 2021). Праверана 7 снежня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Члены Палаты прадстаўнікоў ЗША
- Сенатары ЗША
- Нарадзіліся 22 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Канзасе
- Памерлі 5 снежня
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Вашынгтоне
- Пахаваныя на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках
- Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
- Узнагароджаныя Бронзавай зоркай (ЗША)
- Узнагароджаныя медалём «Пурпурнае сэрца»
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
- Узнагароджаныя Ордэнам Заслуг перад Рэспублікай Польшча
- Камандоры з зоркай ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
- Кавалеры ордэна Пашаны (Арменія)
- Асобы
- Члены Палаты прадстаўнікоў ад штата Канзас
- Сенатары ад штата Канзас
- Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША (1996)
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны са ЗША
- Палітыкі ЗША XX стагоддзя
- Лабісты ЗША
- Аўтары немастацкай літаратуры ЗША XXI стагоддзя