Богінскае
Богінскае | |
---|---|
Багінскае | |
![]() | |
Каардынаты: 55°23′58,51″ пн. ш. 26°49′33,12″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Вышыня над узроўнем мора | 129,8 м |
Даўжыня | 9,1 км |
Шырыня | 2,9 км |
Плошча | 13,2 км² |
Аб'ём | 0,0644 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 32,2 км |
Найбольшая глыбіня | 15 м |
Сярэдняя глыбіня | 4,7 м |
Салёнасць | да 0,25 ‰ |
Празрыстасць | да 3,1 м |
Плошча вадазбору | 914 км² |
Бо́гінскае, Богіна — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. У басейне ракі Дзісна, за 28 км на паўднёвы захад ад горада Браслаў, каля вёскі Богіна. Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры».
Плошча 13,2 км². Даўжыня 9,1 км. Найбольшая шырыня 2,9 км. Даўжыня берагавой лініі 32,2 км. Найбольшая глыбіня 15 м, сярэдняя 4,7 м. Аб′ём вады 64,4 млн м³. Плошча вадазбору 914 км².
Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 6 м, пераважна спадзістыя, паўночныя вышынёй да 12 м, стромкія, месцамі разараныя. Берагавая лінія ўтварае некалькі заліваў. Да ўсходняга берагу прымыкае маляўнічы лясны масіў. Берагі нізкія, пясчаныя, паўднёвыя і паўднёва-заходнія забалочаныя, паўночна-заходнія і паўночныя зліваюцца са схіламі катлавіны. Мелкаводдзе да глыбіні 2 м пясчанае і пясчана-жвіровае. Глыбакаводная частка ложа возера выслана гліністым ілам і крэменязёмістым сапрапелем. На возеры 8 астравоў агульнай плошчай 32,5 га, 2 з іх (Гарадзішча і Церанцейка) — помнікі прыроды. Плошча вострава Церанцейка складае 6,2 га[1].
Возера эўтрофнае, праточнае. Каля берагоў і астравоў зарастае аерам, хвашчом, трыснягом, чаротам, гарлачыкамі. Праз возера працякае рака Дрысвята, пры яе ўпадзенні пабудавана ГЭС. Упадае пратока з возера Альбенаўскага[2].
У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, мянтуз, плотка, краснапёрка, акунь, карась і іншыя віды рыб. На ўсходнім беразе сажалкавая гаспадарка па развядзенню малявак сазана, карпа, белага амура, таўсталобіка.
Папулярнае месца адпачынку, рыбалкі і турызму. На сажалках каля вёскі Чарніцы адзначана гнездаванне рэдкай для Беларусі птушкі — паганкі малой.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — С. 272. — 583 с. — 10 000 экз.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16, 48. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)