Бодружал
Вёска
Бодружал
Bodružal
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Бо́дружал (славацк.: Bodružal; русінск.: Бодруджал) — вёска ў Прэшаўскім краі Славакіі. Знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Шарыш на колішнім гандлёвым шляху з Венгрыі ў Польшчу. Першыя згадкі пра вёску датуюцца 1600 годам.
У вёсцы знаходзіцца царква Святога Мікалая, збудаваная ў 1658 годзе паводле лямкоўскага паўночна-заходняга тыпу. Яна складаецца з прэсбітэрыя, нефа і бабінца. Гэтая патроенасць выяўляецца і ў цыбулепадобных вежах царквы. Царква рамантавалася і рэканструявалася некалькі разоў. На паўночным муры царкоўнага нефа захаваліся размалёўкі, якія ілюструюць Укрыжаванне і апошні Суд. Паміж прэсбітэрыем і нефам размяшчаецца іканастас 1794 года. У прэсбітэрыі знаходзіцца галоўны алтар з іконай Укрыжавання, побач з якім месціцца больш сціплы алтар 1706 года з іконай Ecce Homo.
Разам з іншымі драўлянымі цэрквамі славацкіх Карпатаў у 2008 годзе была ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бодружал