Божыч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бо́жыч — адзін з багоў язычніцкай міфалогіі паўднёвых славян, сын вярхоўнага бога — творцы бліскавіцы. Быў увасабленнем сонца, штогод паміраў і нараджаўся нанова. Культ Божыча паўплываў на ўяўленні славян пра Ісуса Хрыста. Свята Нараджэння Хрыстова ў сербаў, харватаў, славенцаў называецца Божыч, у балгараў — Божык.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]