Бой за замак Ітэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бой за замак Ітэр
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна
Замак Ітэр у 1979 годзе.
Замак Ітэр у 1979 годзе.
Дата 5 мая 1945
Месца

Трэці рэйх Ітэр, Ціроль-Форарльберг, Германія

(зараз Аўстрыя Ціроль, Аўстрыя)
Вынік перамога абаронцаў
Праціўнікі
Злучаныя Штаты Амерыкі 12-я дывізія арміі ЗША
Салдаты Вермахта
Французскія палоннікі
17-я матарызаваная дывізія СС «Гец фон Берліхінген»
Камандуючыя
Злучаныя Штаты Амерыкі Джон Лі
Ёзеф Гангль
Курт-Зігфрыд Шрадэр
Георг Бохман
Сілы бакоў
36 чалавек і 4 танка 150—200 чалавек і 1 супрацьтанкавая гармата
Страты
1 забіты, 4 параненых, 1 танк невядомая колькасць забітых і параненых, 100 палонных[1]

Бой за замак Ітэр — узброенае сутыкненне, якое адбылося 5 мая 1945 года ў аўстрыйскім мястэчку Ітэр ля аднайменнага замка. Гэта быў адзіны бой Другой сусветнай вайны, у якім амерыканцы і немцы змагаліся разам[2].

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1943 годзе нямецкія ўлады арганізавалі лагер для ваеннапалонных у аўстрыйскім замку Ітэр[3] (збудаванне XIII стагоддзя). Тут утрымліваліся пераважна высокапастаўленыя французскія палоннікі, сярод якіх былі былыя прэм’ер-міністры Поль Рэйно і Эдуар Даладзье, былыя галоўнакамандуючыя генералы Максім Вейган і Марыс Гамелен, а таксама заўважны палітычны дзеяч Франсуа Дэ ля Рок і прафсаюзны лідар Ліён Жуо. У той жа час там знаходзіліся вязні з Усходняй Еўропы[4].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

4 мая начальнік аховы замка Себасцьян Вімер і некалькі яго падначаленых беглі, а зняволеныя ўзялі аб’ект пад свой кантроль. Французы паведамілі пра сітуацыю ў размешчанае непадалёк амерыканскае падраздзяленне (23-і танкавы батальён 12-й бранятанкавай дывізіі). Амерыканцы арганізавалі выратавальную аперацыю. Да іх далучыліся дзесяць нямецкіх салдат пад кіраўніцтвам маёра Ёзефа Гангля, якія незадоўга да гэтага здаліся ў палон, пакінуўшы замак. Усімі сіламі кіраваў лейтэнант Джон Лі (англ.: John C. Lee). Часці 17-й матарызаванай дывізіі СС «Гец фон Берліхінген» агульнай колькасцю 150—200 чалавек паспрабавалі вярнуць кантроль над замкам. Падчас нападу Гангль, убачыўшы, што Рэйно па неасцярожнасці падстаўляецца пад абстрэл, пабег да яго і імгненна загінуў ад стрэлу снайпера. Аднак у рэшце рэшт атака на замак была адбіта[5], а накіраваны эсэсаўцамі ў Ітэр гаўптштурмфюрар Курт-Зігфрыд Шрадэр далучыўся да абаранялых[6].

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

  • Песня «The Last Battle» шведскай паўэр-метал-групы Sabaton, якая ўвайшла ў альбом «The Last Stand».
  • Эпізод «Ворагі-саюзнікі» дакументальнага серыяла «Апошнія крокі Гітлера» тэлеканала National Geographic.

Зноскі

  1. Bell, Bethany (2015-05-07). "The Austrian castle where Nazis lost to German-US force". BBC News
  2. Робертс, Э.. Самая странная битва Второй мировой войны — это когда американцы и немцы сражались вместе (руск.). иноСМИ.ру (15 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2018. Праверана 12 ліпеня 2018.
  3. Harding 2013, pp. 11–13.
  4. Harding 2013, pp. 72 and 181.
  5. В какой битве Второй Мировой войны немцы и американцы сражались на одной стороне?. Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2014. Праверана 28 снежня 2014.
  6. «Battle for Castle Itter»; SS-Hauptsturmführer Kurt-Siegfried Schrader’s memoir — Main Discussion — History of the Waffen SS Forum. Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2019. Праверана 11 снежня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Harding, Stephen (2013). The Last Battle: When U.S. and German Soldiers Joined Forces in the Waning Hours of World War II in Europe. Da Capo Press. ISBN 978-0-306-82209-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]