Бой каля Шталупёнена

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бой каля Шталупёнена
Асноўны канфлікт: Усходні фронт Першай сусветнай вайны
Усходне-Пруская аперацыя
BattleOfTannenberg1.jpg
Усходні фронт 17-23 жніўня 1914 года.
Дата 17 жніўня 1914 года
Месца г. Шталупёнен, Усходняя Прусія, Германская імперыя
Вынік Тактычная перамога нямецкай арміі, аднак прымусіўшая немцаў адступіць, факт адступлення звычайна трактуецца як паражэнне
Праціўнікі
Flag of Russia.svg Расійская імперыя Flag of the German Empire.svg Германская імперыя
Камандуючыя
Сцяг Расійскай імперыі Павел Рэненкампф Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Герман фон Франсуа
Сілы бакоў
4 пяхотных дывізіі (25-я, 27-я, 29-я і 40-я);
каля 84 000 чал.[1]
1 пяхотная дывізія;
каля 16 000 чал.[2]
Страты
619 загінулых, 2 382 параненых
4 466 захопленых у палон.
усяго: 7 467[3]
усяго: 1 297[4]
 
Усходні фронт Першай сусветнай вайны
 
Усходне-Пруская аперацыя

Бой каля Шталупё́нена (17 жніўня 1914 года) — першы бой расійскай арміі ў ходзе Усходне-Прускай аперацыі супраць войскаў нямецкай арміі на Усходнім фронце Першай сусветнай вайны. Нягледзячы на 5-ці кратную перавагу ў сілах (84 000 расiйскiх ваеннаслужачых супраць 16 000 нямецкіх), руская армія пацярпела паражэнне, аднак працягнула далейшае наступленне, а нямецкія войскі адступілі да Гумбінена. Першая перамога немцаў на ўсходнім фронце ў Першай сусветнай вайне. Аднак адступленне звычайна расцэньваецца як паражэнне, таму факт адступлення нямецкай арміі можна разглядаць як перамогу расійскай арміі.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

У баі каля Шталупёнена германскі 1-ы армейскі корпус дасягнуў значнага тактычнага поспеху з адносна невялікімі стратамі — каля 1 200 забітых і параненых, 84 з якіх патрапілі ў рускі палон. Расійскія сілы зведалі значныя страты — 619 забітыя, 2 382 параненыя, 4 466 зніклых без вестак (большасць з іх трапілі ў нямецкі палон). Найбольшая частка страт прыпадае на рускую 27-ю пяхотную дывізію, якая страціла 6 664 салдата. Амаль цалкам быў разбіты 105-ы Арэнбургскі полк.

Нягледзячы на свой поспех, 1-ы нямецкі корпус застаўся ў цяжкім становішчы — расійскія сілы, хоць і панеслі значныя страты, па-ранейшаму мелі значную і пастаянна нарастаючую колькасную перавагу. У гэтай абстаноўцы Франсуа быў вымушаны адступіць, але, падбадзёраны сваім поспехам, ён пераканаў Прытвіца даць праз некалькі дзён новую бітву пры Гумбінене.

Зноскі

  1. Otto, Helmut, Schmiedel, Karl, Der erste Weltkrieg. Militärhistorischer Abriß, 3., völlig überarbeitete und ergänzte Auflage, Berlin 1977, S. 62.
  2. Reichsarchiv (Hrsg.), Die Befreiung Ostpreußens (Der Weltkrieg, Band 2), Berlin 1925, S. 76 sowie Anlage 2.
  3. Tannenberg 1914, Warszawa, 2005; p. 18.
  4. Tannenberg 1914, p. 18.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]