Бой пад Крутамі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бой пад Крутамі
Асноўны канфлікт: Савецка-ўкраінская вайна
Battle of Kruty.jpg
Схема бою пад Крутамі
Дата 30 студзеня 1918
Месца Паблізу пасёлка Круты, Нежынскі павет, Чарнігаўская губерня
Вынік Часовае прыпыненне прасоўвання войскаў Савецкай Расіі
Праціўнікі
Сцяг Украіны УНР Сцяг РСФСР Савецкая Расія
Камандуючыя
Авэркій Ганчарэнка Міхаіл Мураўёў
Сілы бакоў
Каля 300:
Атрад Вольнага казацтва арміі УНР,
Дапаможны студэнцкі курэнь,
Юнацкая школа;
16 кулямётаў і самаробны бронецягнік у выглядзе артылерыйскай прылады.
Каля 4000:
Атрад петраградскіх і маскоўскіх чырвонагвардзейцаў і матросаў Балтыйскага флоту.
Страты
127–146 Каля 300
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Бой пад Крутамі (укр.: Бій під Крутами) — бой, які адбыўся 17 (30) студзеня 1918 года на чыгуначнай станцыі Круты пад пасёлкам Круты і паблізу вёскі Пам'ятнэ, у 130 кіламетрах на паўночны ўсход ад Кіева, 18 км на ўсход ад Ніжына.

Гэты бой доўжыўся 5 гадзін паміж 4-тысячным падраздзяленнем Чырвонай гвардыі пад кіраўніцтвам эсэра Міхаіла Мураўёва і атрадам з кіеўскіх курсантаў і казакоў «Свабоднага казацтва», што ў цэлым налічваў каля чатырох сотняў воінаў.

У баі пад Крутамі абаронцы ўкраінскай дзяржаўнасці атрымалі пераканаўчую ваенную перамогу. Наступ праціўніка быў спынены і ажыццёўлена арганізаванае адступленне, руйнуючы за сабой шляхі і масты. Расійска-бальшавіцкія салдаты страцілі баяздольнасць на чатыры дні. Агрэсар вымушаны быў падцягнуць новыя сілы, адрамантаваць падарваныя і разбураныя масты і чыгуначныя рэйкі, і толькі пасля гэтага працягваць свой наступ на Кіеў не чыгункай, а на рэквізаваных сялянскіх колах, запрэжаных коньмі, па размоклай дарозе.

Гэтая затрымка ворага дазволіла ўкраінскай дэлегацыі заключыць Брэсцкі мір, які выратаваў маладую ўкраінскую дзяржаўнасць.

Сучаснікаў асабліва ўразіла пахаванне 27 юнакоў, якія трапілі пасля бою ў палон да бальшавікоў і былі імі пакараныя. На пахаваннях у Кіеве каля Аскольдавай магілы старшыня Украінскай Цэнтральнай Рады Міхаіл Грушэўскі назваў юнакоў, якія загінулі ў няроўнай барацьбе, героямі, а паэт Павел Тычына прысвяціў гераічнаму ўчынку верш «Памяці трыццаці».

Дзесяцігоддзямі гісторыя бою або замоўчвалася, або абрастала міфамі і выдумкамі, як у замежнай, так і ва ўкраінскай гістарыяграфіі. У 2006 годзе на месцы бою быў усталяваны помнік. З нагоды 80-й гадавіны бою Манетны двор выпусціў у абарот памятную манету наміналам 2 грыўні.