Перайсці да зместу

Бой пад Уладыкамі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бой пад Уладыкамі
Асноўны канфлікт: Паўстанне 1863—1864 гадоў
Дата 16 (28) мая 1863 года
Месца каля в. Уладыкі, Вілейскі павет (Расійская імперыя), Віленская губернія, Расійская імперыя
Вынік Параза паўстанцаў
Праціўнікі
Паўстанцы Расія Расійская імперыя
Камандуючыя
Вінцэнт Козел-Паклеўскі палкоўнік Аляксандр Аляксандравіч Гал (рус. Галл)
Сілы бакоў
200-300 чал.

(ацэнка расійскім бокам — не менш за 300 чал.)

5 рот пяхоты
Страты
58 забітых
25 палонных (з іх ня менш за 5 параненых)

(ацэнка расійскім бокам — 80-110 забітых, каля 50 патанулых, 13-25 палонных)

10 забіты і 4 памерлых ад ран (агулам 29-30 параненых)

(ацэнка расійскім бокам)

Бой пад Уладыкамі — бітва паміж паўстанцкім атрадам В. Козел-Паклеўскага і рэгулярнымі сіламі Расійскай імперыі пад час Паўстання Каліноўскага на тэрыторыі Вілейшчыны.[1]

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 1863 г. былы штабс-капітан царскай арміі Вінцэнт Козел-Паклеўскі быў прызначаны камандуюўчым усімі паўстанскімі падраздзяленнямі ў Вілейскім павеце. Аднак, толькі 20 красавіка (2 мая) 1863 г., у маёнтку Сэрвач ім быў арганізаваны атрад паўстанцаў колькасю каля 70 чалавек. Днём, 25 красавіка (7 мая), на рацэ Дзвінаса, ў ваколіцах аднайменнага сяла, атрад Козел-Паклеўскага злучыўся з паўстанцім атрадам пад кіраўніцтвам былога штабс-капітана царскай арміі Мельіёра Чыжыка (78 паўстанцаў), да іх далучыўся атрад з 40 чалавек пад кіраўніцтвам В. Сухоцкага. У выніку, колькасць атрада склала 190 чалавек. Аб'яднаны атрад спыніўся на адпачынак ў маёнтку Дзвінасы.

Па даносе жыхара вёскі Пагост Івана Ваўка, рэгулярныя сілы Расійскай імперыі атакавалі інсургентаў 27 красавіка (9 мая) сіламі 2 пяхотных рот. Пасля боесутыкнення, якое цягнулася гадзіну, адступілі.

Страты бакоў

(27 красавіка (9 мая) 1863 г.)

Паўстанцы Рэгулярныя сілы (Расійская імперыя)
2 забітых 1 забіты, 1 паранены


Пасля боесутыкнення, да атрада Козел-Паклеўскага далучыліся рэшткі атрада Юліяна Бакшанскага, які быў разбіты 23 сакавіка (4 красавіка) каля вёскі Свечкі. Пасля гэтага, Вінцэнтам Козел-Паклеўскім было прынята рашэнне рухацца на злучэнне з атрадам Баляслава Свентаржэцкага, які дзейнічаў на тэрыторыі Ігуменскага павета, Мінскай губерніі.[2]

На шляху, паўстанцы сталі наведваць вёскі з мэтай агітацыі і вярбоўкі сялян у атрад. Адзначаецца беспаспяховасць заклікаў і далучэнне ў атрад некалькі чалавек. У вёсцы Пагост паўстанцы схапаілі царскага даносчыка Івана Ваўка і некалькі дзён вазілі яго з сабой з дэманстрацыяй апошняга як здрадніка.

Раніцай, 9 (21) мая, паўстанцы (200-300 чалавек) увайшлі ў мястэчка Даўгінава, пасля чаго, на базарнай плошчы, зачыталі жыхарам маніфест Літоўскага правінцыйнага камітэту і заклікалі насельніцтва падтрымаць паўстанне.

Без поспеху, пасля ўгавораў мясцовага кс. Лодзя, паўстанцы пакінулі мястэчка. На наступны дзень, паўстанцы спалілі будынак сельскага праўлення адной з вёсак і, па выніку палявога суда, павесілі Івана Ваўка, пасля чаго накіраваліся ў бок вёскі Завішына. Актыўнасць атрада прыцягнула ўвагу расійскіх рэгулярных сілаў.


У адказ на дзеянні паўстанцаў, у ноч з 11 (23) мая з Мінску выступілі супраць паўстанцаў 3 і 5 стралковыя роты Вялікалуцкага пяхотнага палка пад камандаваннем маёра Кавалеўскага. Тым жа ж вечарам, гэтыя сілы злучыліся пад Лагойскам з 13-й ротай Крэменчугскага рэзэрвовага пяхотнага палка, з якой прыбылі ў вёску Завішына на світанку 13 (25) мая не заспеўшы паўстанцаў. Пасля, да аб'яднаных рэгулярных сіл далучылася 15-я рота Крэменчугскага палка пад кіраўніцтвам палкоўніка А.А. Гала. Вечарам 13 (25) мая з Вілейкі, на пошукі паўстанцаў, выступіла 5-я рота Навагерманландскага палка. Даведаўшыся ад сялян, што паўстанцы сыйшлі ў напрамку Стакіябадоўскай пушчы, рушыліся па іх слядам у вёску Зацем'е 14 (26) мая. Не атрымаўшы ад сялян дакладных звестак пра паўстанцаў, 5-я рота Навагерманландскага палка правяла беспаспяховыя пошукі паўстанцаў у цяжкапраходнай Стакіябадоўскай пушчы.


Скончыўшы пошукі 15 (27) мая, рэгулярныя сілы рушылі да вёскі Уладыкі, вызначыўшы ваколіцы гэтай вёскі як месца верагоднай дыслакацыі паўстанцаў. па загадзе палкоўніка Гала, 5-я рота Новагерманладскага палка, пакінуўшы абозы, рушыла ў паўночную частку пушчы пад кіраўніцтвам штабс-капітана андрэя Волкава. Сам палкоўнік Гал разам з 3-й і 5-й ротамі Вялікалуцкага палка выправіўся ў яе паўночную частку, дзе па сведчанням сялян, павінен быў знаходзіцца лагер паўстанцаў. Праз некалькі гадзін, на шляху палкоўніка Гала трапіўся селянін з вёскі Ўладыкі. Па сведчаннях апошняга, паўстанцы перайшлі ў брод раку Ілія і занялі ўмацаваныя пазіцыі на яе левым беразе.


Праз некалькі гадзін, 3-я рота Вялікалуцкага палка пад кіраўніцтвам паручніка Варанкова праз балота выйшла да вёскі Ўладыкі, каля якой натыкнулася на на невялікую групу паўстанцаў, якія адразу адкрылі агонь, пасля чаго адступілі ў лес. Па загадзе паручніка Варанкова, рота пачала пераслед паўстанцаў. Ужо ў лесе рускія салдаты натыкнуліся на ўзмоцненную пазіцыю, з якой паўстанцы адкрылі агонь, падпусціўшы салдат на дыстанцыю 50 крокаў. У выніку перастрэлкі, рускія панеслі страты, а сам паручнік Варанкоў быў паранены.

Кіраўніцтва ротай прыняў на сябе паручнік Антонаў, які аддаз загад роте ўзброецца штыкамі і перайсці на бег. Адначасова з гэтым, з фланга, на лагер паўстанцаў выйшла 5-я рота Вялікалуцкага палка пад кіраўніцтвам штабс-капітана Міллаўра, якая адразу ж далучылася да перастрэлкі. Ня гледзячы на паўакружэнне, паўстанцы працягвалі разлютаваны супраціў, паступова адыходзячы да ракі. Праз тры гадзіны бою, частка паўстанцаў, заўважыўшы што атрад прыціснуты да ракі, пачала хаатычна адступаць, у тым ліку і праз раку, пад шчыльным агнём салдат. Паступова, атрад неарганізавана пачала пераход на супрацьлеглы бок ракі з мэтай адыходу ў лес.

Невялікая частка атрада паўстанцаў здолела пераплыць раку і паспяхова адыйсці да вёскі Княгінін. Пасля прыбыцця 5-й роты Новаінгерманландскага палка на месца бою, апошняя пачала пераслед паўстанцаў. Згубіўшы сляды апошніх, рота вярнулася на месца сваёй дыслакацыі.[1]

У выкніку трохгадзіннага бою, атрад Козел-Паклеўскага фактычна перастаў існаваць. Па польскім ацэнкам, з 190 байцоў атрада, 58, у тым ліку і Вінцэнт Козел-Паклеўскі, палеглі пад час бою. 25 трапіла ў палон, каля 50 чалавек патанула пры спробах пераплыць раку пад агнём рускіх. Ацалела 54 паўстанца, якія пад камандаваннем М. Чыжыка здолелі адступіць ў Княгінін, і пасля адпачынку рушылі ў Ігуменскі павет, дзе далучыліся да атрада Станіслава Ляскоўскага, з якім працягнулі ўдзел у інсургенцыі да канца восені 1863 г.[2]

Па рускім ацэнкам, у выніку боя, паўстанцы страцілі каля 80-110 чалавек забітымі і каля 50 чалавек патанулых у рацэ. 13-25 паўстанцаў трапілі ў палон, 5 з іх параненымі. Згодна з рапартам палкоўніка Шала, паўстанцы былі ўзброены:

Зброя
Стрэльбы 65
Пісталеты і рэвальверы 21
Халодная зброя 12

Разам з тым, трафеямі рэгулярных сіл рускай арміі сталі 10 каней.

Страты рускіх сіл, па ацэнцы Гала: 10 забітых, 38 забітых, у тым ліку і 2 афіцэра.

Згодна з больш познім рапартам палкоўніка Рэйнхарда, штабнога афіцэра мінскай жандармерыі, паўстанцы ў баю пад Уладыкамі страцілі каля 170 чалавек забітымі, 13 палоннымі, а рускія сілы страцілі 7 чалавек забітымі і 33 параненымі.

Згодна з Кароткай гісторыяй 12-га Пяхотнага Вялікалуцкага палка, апошні страціў 10 чалавек забітымі, у тым ліку і 2 афіцэра, 4 памерлі ад ран, 29 параненых, з якіх 1 афіцэр (паручнік Варанкоў), 2 унтер-афіцэра і 26 ніжніх чыноў.[3]

Усе палеглыя паўстанцы былі пахаваныя ў брацкай магіле каля в. Уладыкі на наступны дзень. У гісторыю паўстання ўвайшлі словы камандзіра атрада Вінцэнта Козел-Паклеўскага, якія датуюцца перыядам гэтай бітвы: «Не мы, дык нашы косці здабудуць свабоду».

  1. а б Эпизоды польского восстания 1863-1864 гг. На Вилейщине. Часть 1. Бой у деревни Владыки. Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2022. Праверана 23 студзеня 2022.
  2. а б Эпизоды польского восстания 1863-1864 гг. На Вилейщине. Часть 2. Битый Лог. Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2022. Праверана 24 студзеня 2022.
  3. Краткая история 12-го Пехотного Великолуцкого полка — Алфавитный каталог — Электронная библиотека Руниверс. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2022. Праверана 29 студзеня 2022.