Бой у Александроўскім лесе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бой у Александроўскім лесе
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
Дата 1415 чэрвеня 1942
Месца ўрочышча Доўгі Востраў, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць, Беларуская ССР
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Партызанская брыгада М. М. Нікіціна Трэці рэйх 603-і ахоўны полк
Трэці рэйх 24-ы паліцэйскі батальён
Сілы бакоў
каля 120—200 чал. 9 бронемашын
6 танкаў
Страты
9 чал.

Бой у Александроўскім лесе паміж савецкімі партызанамі атрада М. М. Нікіціна і нямецкімі акупацыйнымі войскамі ў Дзяржынскім раёне ў чэрвені 1942 года.

Партызанскі атрад капітана М. М. Нікіціна летам 1942 года базіраваўся ва ўрочышчы Доўгі Востраў у Александроўскім лесе (за 2 км ад в. Александрова) на граніцы з Уздзенскім раёнам. Падпольшчыкі Мінска даведаліся аб падрыхтоўцы карнай экспедыцыі і папярэдзілі партызан. Мінскі падпольны гарком КП(б)Б і Уздзенскі падпольны партком арганізавалі дастаўку ў атрад дадаткова зброі і боепрыпасаў.

14 чэрвеня падраздзяленні 603-га ахоўнага палка і 24-ы паліцэйскі батальён акружылі ўрочышча і, адкрыўшы кулямётна-мінамётны агонь, пры падтрымцы 9 бронемашын і 6 танкаў пачалі наступленне. Партызаны (каля 120 чал.), заняўшы раней падрыхтаваныя пазіцыі, пад камандаваннем камісара П. І. Знака (Мураўёва) і намесніка камандзіра атрада Ф. І. Серабракова больш за 10 гадзін вялі няроўны бой, адбіўшы 21 атаку. Пасля спынення варожых атак партызаны прарвалі нямецкую абарону і адышлі ў лясы Уздзенскага раёна. Пры адбіцці атак загінула 9 партызан.

У нямецкай справаздачы аперацыі адзначана, што «пасля жорсткай барацьбы лагер быў узяты. Праціўнік сіламі да 200 чал. змог прарваць наша акружэнне... Уласныя страты значныя». 22 чэрвеня в. Александрова была спалена, а яе мужчыны (20 чал.) расстраляны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Александроўскі бой 1942 // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 35. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.