Бокас-дэль-Тора (архіпелаг)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бокас-дэль-Тора
ісп. Bocas del Toro
Bocas2.jpg
Выгляд з паветра
Характарыстыкі
Колькасць астравоў10 
Найбуйнейшы востраўвостраў Калон 
Агульная плошча250 км²
Найвышэйшы пункт3 м
Насельніцтва13 000 чал. (2012)
Шчыльнасць насельніцтва52 чал./км²
Размяшчэнне
9°20′ пн. ш. 82°15′ з. д.HGЯO
АкваторыяКарыбскае мора
Краіна
Бокас-дэль-Тора (архіпелаг) (Панама)
Бокас-дэль-Тора
Бокас-дэль-Тора
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Бокас-дэль-Тора (ісп.: Bocas del Toro) — архіпелаг на паўночным захадзе Панамы. Плошча — каля 250 км². Насельніцтва — 13 000 чал. (2012 г.) На востраве Калон знаходзіцца адміністрацыйны цэнтр панамскай правінцыі Бокас-дэль-Торагорад Бокас-дэль-Тора.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг Бокас-дэль-Тора знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне Карыбскага мора. Складаецца з 10 буйных астравоў і мноства невялікіх астраўкоў і водмеляў. Найбуйнейшы востраў Калон займае плошчу 61 км².

Астравы ўзніклі ў неагенавы перыяд у выніку моцных тэктанічных зрухаў і па свайму паходжанню блізкія да суседняга кантынентальнага ўзбярэжжа. Некаторы час архіпелаг ўяўляў сабою плыткаводдзе, на якім збіраліся рачныя наносы, глей, марскія арганічныя асадкі. У апошні ледавіковы перыяд ён быў часткай кантынентальнай сушы, аддаленай ад мора, але з таяннем ледавікоў і павышэннем ўзроўню акіяна сфарміраваўся як група нізкіх астравоў (да 3 м). Астравы складзены пераважна такімі пародамі, як гліна, пясок, глей, пад якімі ляжыць старажытны лававы фундамент.

Клімат трапічны пасатны. Улетку магчыма ўзнікненне ўраганаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг Бокас-дэль-Тора быў адкрыты 6 кастрычніка 1502 г. Х. Калумбам. У XVII - XVIII стст. часцяком наведваўся піратамі, двойчы няўдала каланізаваўся выхадцамі з Францыі і Шатландыі. У першай палове XIX ст. каланізаваны плантатарамі з Ямайкі, ЗША і Калумбіі, якія перасяляліся на архіпелаг разам з рабамі, каб пазбегнуць падаткаў на радзіме. У 1850 г. рабства было адменена. Большая частка сучаснага насельніцтва Бокас-дэль-Тора — нашчадкі неграў-рабоў і пасяленцаў. З канца XIX ст. на астравах імкліва развівалася вытворчасць бананаў. З 1903 г. архіпелаг у складзе Панамы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]