Большэвік Палесся
| «Большэвік Палесся» | |
|---|---|
| Тып | Газета |
| Заснавальнік | Арганізацыйнае бюро ЦК КП(б)Б, Мазырскі РК КП(б)Б, Арганізацыйны камітэт ЦВК БССР |
| Рэдактар | А.-Г. Л. Каплан (1943—1944) |
| Заснавана | снежань 1935 |
| Спыненне публікацый | 12 студзеня 1954 |
| Мова | беларуская |
| Галоўны офіс | Мазыр |
«Большэві́к Пале́сся» (таксама «Бальшавік Палесся») — газета, якая выдавалася ў Мазыры і ў падполлі ў 1935—1941 і 1943—1954 гадах. Орган Палескага абкама і Мазырскага гаркама КП(б)Б, абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Даваенны перыяд
[правіць | правіць зыходнік]Газета заснавана ў снежні 1935 года як орган Арганізацыйнага бюро ЦК КП(б)Б, Мазырскага райкама КП(б)Б і Арганізацыйнага камітэта ЦВК па арганізацыі Мазырскай акругі. З 30 мая да 1 ліпеня 1941 года з'яўлялася органам Палескага абкама і Мазырскага гаркама КП(б)Б, а таксама Палескага абласнога і Мазырскага гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных[1].
У гады Вялікай Айчыннай вайны
[правіць | правіць зыходнік]У час Вялікай Айчыннай вайны з'яўлялася органам Палескага падпольнага абкама і Мазырскага падпольнага гаркама КП(б)Б. Выходзіла ў 1943—1944 гадах у Акцябрска-Любанскай партызанскай зоне. Некаторыя нумары (№ 58—87 за 1943 г., № 1—2 за 1944 г.) выдаваліся ў Мазыры.
Усяго вядома 80 нумароў, выдадзеных у перыяд з 14 лютага 1943 года да 5 студзеня 1944 года на беларускай мове. Агульны тыраж склаў 80 тысяч экзэмпляраў. Рэдактарам быў А.-Г. Л. Каплан[1].
Пасляваенны перыяд
[правіць | правіць зыходнік]Пасля вызвалення БССР выданне было адноўлена пад той жа назвай. У канцы лістапада 1952 года назва была зменена на «Савецкае Палессе». Газета працягвала друкавацца як орган Палескага абкама і Мазырскага гаркама КПБ, а таксама абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных.
Выданне газеты было спынена на № 8, які выйшаў 12 студзеня 1954 года[1], у сувязі са скасаваннем Палескай вобласці.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 БОЛЬШЭВІК ПАЛЕССЯ, газета(недаступная спасылка). Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне. belarusenc.by. Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2026. Праверана 8 студзеня 2026.