Перайсці да зместу

Боні Райт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Боні Райт
англ.: Bonnie Wright
Дата нараджэння 17 лютага 1991(1991-02-17)[1][2] (34 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія актрыса, дзіця-акцёр, кінапрадзюсар, кінарэжысёр, актрыса агучвання, сцэнарыст, мадэль, кінаактрыса, рэжысёр, вырабнік, аўтар, ютубер
IMDb ID 0942247
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Боні Франчэска Райт (англ.: Bonnie Francesca Wright; нар. 17 лютага 1991(1991-02-17)[1][2], Лондан[3][2]) — брытанская актрыса, вядомая дзякуючы ролі Джыні Уізлі ў фільмах пра Гары Потэра. Кіраўнік і заснавальнік кінакампаніі «Бон-Бон-Люм’ер» (Bon Bon Lumiere), кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар.

Нарадзілася ў Лондане. Яе бацькі, Шэйла Тыг і Гары Райт, па прафесіі ювеліры, якія валодаюць уласнай кампаніяй «Райт-Энд-Тыг». Ёсць старэйшы брат Льюіс, які старэйшы на тры гады. Райт скончыла пачатковую школу «Праё-Вестэрн», а затым школу «Кінг-Алфрэд» у Лондане. Падчас здымак «Гары Потэра і Дароў Смерці» яна наведвала Лонданскі ўніверсітэт мастацтваў для вывучэння кіно і тэлебачання, скончыла ў 2012 годзе са ступенню бакалаўра гуманітарных навук.

У вольны час Боні падабаецца танчыць, маляваць, падарожнічаць і іграць на музычных інструментах — піяніна і блокфлейта. Сярод відаў спорту яна захапляецца футболам, плаваннем, тэнісам, конным спортам, серфінгам і лёгкай атлетыкай, а таксама катаецца на каньках і веласіпедзе.

З 2015 года інтэнсіўна займаецца ёгай, медытацыямі і астралогіяй. Прытрымліваецца вегетарыянскага харчавання.