Перайсці да зместу

Боні Тайлер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Боні Тайлер
англ.: Bonnie Tyler
Імя пры нараджэнні англ.: Gaynor Hopkins
Род дзейнасці спявачка
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1951(1951-06-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 ліпеня 2026(2026-07-08)[2] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне англіканства
Муж Robert Sullivan[d]
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт bonnietyler.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Боні Та́йлер (англ.: Bonnie Tyler), пры нараджэнні Гейнар Хопкінс (англ.: Gaynor Hopkins; 8 чэрвеня 1951(1951-06-08)[1], Скуэн[d], Ніт — Порт-Толбат[d]8 ліпеня 2026(2026-07-08)[2], Фару, акруга Фару[d][3][4]) — брытанская спявачка, мае адметны хрыплы голас. Папулярнасць да выканаўцы прыйшла з выхадам альбома The World Starts Tonight у 1977 годзе і сінглаў «Lost in France» і «More Than a Lover». Яе сінгл «It’s a Heartache» 1978 года дасягнуў чацвёртага месца ў UK Singles Chart і трэцяга месца ў амерыканскім Billboard Hot 100.

У 1980 годзе Боні Тайлер пачала займацца рок-музыкай разам з кампазітарам і прадзюсарам Джымам Стайнманам. Ён напісаў вядомы хіт «Total Eclipse of the Heart», топавы сінгл з альбома «Faster Than the Speed ​​of Night» 1983 года (узначальваў брытанскі чарт). Стэйнман таксама напісаў спявачцы іншы вялікі хіт 1980-х «Holding Out for a Hero». У 1990-я яна дабілася поспеху ў кантынентальнай Еўропе з Дзітэрам Боленам, які напісаў і спрадзюсаваў хіт «Bitterblue». У 2003 годзе Тайлер перазапісала «Total Eclipse of the Heart» з французскай спявачкай Карын Энтан. Іх двухмоўны дуэт узначаліў французскія чарты. Як «It’s a Heartache», так і «Total Eclipse of the Heart» знаходзяцца сярод лідараў па колькасці продажаў сярод сінглаў усіх часоў, з агульнай колькасцю больш за шэсць мільёнаў прададзеных копій кожны.

Спявачка прадстаўляла Вялікабрытанію на песенным конкурсе «Еўрабачанне 2013» з песняй «Believe in Me», якая ўвайшла ў яе шаснаццаты студыйны альбом Rocks and Honey.

Кар’ера спявачкі прынесла ёй, апроч іншых узнагарод, тры намінацыі на прэмію «Грэмі», а таксама тры намінацыі на прэмію BRIT Awards.

  1. 1 2 Bonnie Tyler // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Bonnie Tyler: Total Eclipse of the Heart singer dies aged 75 — 2026. Праверана 9 ліпеня 2026.
  3. 1 2 Donn N. Bonnie Tyler dies, after long illness, in Faro Hospital — 2026. Праверана 10 ліпеня 2026.
  4. 1 2 3 Catalog of the German National Library Праверана 10 ліпеня 2026.