Бон-Жэзус-ду-Кангоньяс
Выгляд
Бон-Жэзус-ду-Кангоньяс — царкоўны комплекс у Бразіліі, аб'ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Горад Кангоньяс, заснаваны ў каланіяльны перыяд, у 18 ст. быў адным з цэнтраў горназдабываючай прамысловасці.
Царкоўны комплекс Бон-Жэзус-ду-Кангоньяс — прыклад таго, як стыль барока дасягнуў сваёй найвышэйшай кропкі развіцця ў мастацтве дэкора, у экспрэсіі і вычварнасці форм. Акрамя ўнутраных інтэр’ераў, якія ўражваюць сваёй раскошай, цікавай з’яўляецца вонкавая лесвіца, упрыгожаная рознакаляровымі статуямі прарокаў, і ансамбль з сямі капліц, кожная з якіх прысвечана прыпынкам на шляху да месца распяцця Хрыста.
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 334 рус. • англ. • фр. |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.