Бора Чосіч
| Бора Чосіч | |
|---|---|
| Bora Ćosić | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 5 красавіка 1932[1][2][…] (93 гады) |
| Месца нараджэння | Заграб, Каралеўства Югаславія |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, эсэіст, перакладчык, драматург |
| Гады творчасці | 1962—2002 |
| Мова твораў | харвацкі |
| Дэбют | «Vidljivi i nevidljivi čovek» |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
Бора Чосіч (па-сербску Бора Ђосић/Bora Ćosić; 5 красавіка 1932, Заграб) — сербскі і харвацкі празаік, эсэіст, публіцыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бора Чосіч нарадзіўся ў Харватыі, аднак, калі яму было 5 год, сям'я пісьменніка пераехала ў Бялград, дзе ён пражыў больш за паўстагоддзя, да пачатку грамадзянскай вайны, калі эміграваў у Германію. Вывучаў філасофію ў Бялградскім універсітэце, працаваў у рэдакцыях розных часопісаў і на кінастудыі. Як пісьменнік дэбютаваў у сярэдзіне 50-ых гадоў. Аўтар больш за 30 кніг.
Жыве ў Берліне.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Найважнейшы твор пісьменніка — апублікаваная ў 1969 годзе аповесць «Роля маёй сям'і ў сусветнай рэвалюцыі» («Uloga moje porodice u svetskoj revoluciji»). Гумарыстычная аповесць-хроніка, у якой у асаблівым аўтарскім стылі распавядаецца гісторыя тыповай сербскай сям'і падчас Другой сусветнай вайны. Была экранізавана.
Урывак з «Ролі маёй сям'і ў сусветнай рэвалюцыі»:
Мама звычайна спявала песні, прасуючы бялізну, нягледзячы на зубны боль. Вечарам мы гулялі ў незвычайную гульню «Ня зліся, чалавеча!». Потым мяне павялі да лекара, лекар спытаў: «Ён ва сне дрыгаецца?» Мама адказала: «Дрыгаецца!» Лекар нешта пісаў, пасля сказаў: «Гэта псіхічная траўма ў выніку заўчаснага няўмеранага ўдзелу ў напружанай гульні!» Потым сказаў мне: «Глядзі на аблокі і ні пра што не думай!» Я адказаў: «Добра!» Мама купіла мне кубікі; я сказаў: «Гэта лухта!» Я хацеў чытаць кнігу «Незвычайныя прыгоды Карыка і Валі», рускага паходжання. Мама сказала: «Гэта цябе пагубіць!» Я сказаў: «Ну і няхай!»
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- «Vidljivi i nevidljivi čovek», 1962
- «Sodoma i Gomora», 1963
- «Uloga moje porodice u svetskoj revoluciji», 1969
- «Poslovi/sumnje/snovi Miroslava Krleže», 1983
- «Doktor Krleža», 1988
- «Dnevnik apatrida», 1993
- «Dobra vladavina i psihopatologija njenog svakodnjevlja», 1995
- «Carinska deklaracija», 2000
- ↑ Bora Ćosić // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Bora Ćosić // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.