Борная кіслата
Выгляд
| Борная кіслата | |
| Агульныя | |
|---|---|
| Сістэматычнае найменне | Артаборная кіслата |
| Хім. формула | H3BO3 |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Стан (ст. ум.) | цвёрдае |
| Адн. малек. маса | 61,83 а. а. м. |
| Малярная маса | 61,83 г/моль |
| Шчыльнасць | 1,435 (15 °C) |
| Тэрмічныя ўласцівасці | |
| Тэмпература плаўлення | 170.9 °C, 444 K, 340 °F °C |
| Тэмпература кіпення | 300 °C, 573 K, 572 °F °C |
| Малярная цеплаёмістасць (ст. ум.) | 81,43 Дж/(моль·К) |
| Хімічныя ўласцівасці | |
| pKa | 9,24 (I), 12,74 (II), 13,80 (III) |
| Растваральнасць у вадзе | 2.52 (0 °C) 4.72 (20 °C) |
| Класіфікацыя | |
| Рэг. нумар CAS | |
| PubChem | |
| Рэг. нумар EINECS | 233-139-2 |
| SMILES | |
| RTECS | ED4550000 |
| ChemSpider | |
| Бяспека | |
| Таксічнасць | |
Борная кіслата (Acidum boricum) (артаборная кіслата) — слабая неарганічная кіслата, якая мае хімічную формулу H3BO3.

Уяўляе сабой бескаляровае крышталічнае рэчыва ў выглядзе лускавінак без паху, мае слаістую трыклінавую рашотку, у якой малекулы кіслаты злучаныя вадароднымі сувязямі ў плоскія пласты, пласты злучаны паміж сабой міжмалекулярнымі сувязямі (d = 0,318 нм).
Метаборная кіслата (HBO2) таксама ўяўляе сабой бясколерныя крышталі. Яна існуе ў трох мадыфікацыях — найбольш устойлівай γ-НВО2 з кубічнай рашоткай, β-НВО2 з монакліннай рашоткай і α-НВО2 з рамбічнай рашоткай.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]- У медыцыне — як самастойны дэзінфікуючы сродак для дарослых, а таксама ў выглядзе 2 %-га раствора — для прамывання скуры пасля траплення шчолачаў. Выкарыстанне борнай кіслаты ў якасці антысептычнага сродку для дзяцей, а таксама цяжарных і кормячых жанчын забаронена.
- У побыце — знішчэнне прусакоў, мурашак, блашчыц.