Борух Залманавіч Янпольскі
Борух Залманавіч Янпольскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 красавіка 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 снежня 1975 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Тэатр | |
Узнагароды |
Борух Залманавіч Янпольскі (10 красавіка 1898, Глухаў, Украіна — 5 снежня 1975) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1946).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў студыю пры Дзяржаўным яўрэйскім тэатры Беларусі (1931) і працаваў у гэтым тэатры. У 1936—1958 у Беларускім тэатры імя Я. Купалы. У 1960—1967 рэжысёр Белдзяржфілармоніі.
Выканаўца камедыйных і характарных роляў. Майстар эпізоду. Створаныя ім вобразы вылучаліся выразнай формай, яркімі сцэнічнымі дэталямі ў раскрыцці характару: Батура («Партызаны» К. Крапівы), Нічыпар («Пагібель воўка» Э. Самуйлёнка), Маёр («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Ігнат Буйніцкі («Шчасце паэта» В. Віткі), Аптэкар («Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра), маркіз Рыкарда («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі), Лефлеш («Скупы » Мальера), Харытонаў («Рускія людзі» К. Сіманава), Ракала («За тых, хто ў моры!» Б. Лаўранёва) і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 'Лабовіч А. А.. Янпольскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Нарадзіліся 10 красавіка
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Глухаве
- Памерлі 5 снежня
- Памерлі ў 1975 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Постаці Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Тэатральныя рэжысёры Беларусі
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры тэатра Беларусі