Борыс Джонсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Борыс Джонсан
брыт. англ.: Boris Johnson
Boris Johnson official portrait (cropped).jpg

2-і Mayor of London[d]
4 мая 2008 — 7 мая 2016
Папярэднік Ken Livingstone[d]
Пераемнік Садзік Хан
Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі
13 ліпеня 2016 — 9 ліпеня 2018
Папярэднік Філіп Геманд
Пераемнік Jeremy Hunt[d]
Member of the Privy Council of the United Kingdom[d]
з 2016
дэпутат 57-га парламента Вялікабрытаніі[d]
8 чэрвеня 2017 — 6 лістапада 2019
Member of the 56th Parliament of the United Kingdom[d]
7 мая 2015 — 3 мая 2017
Member of the 54th Parliament of the United Kingdom[d]
5 мая 2005 — 4 чэрвеня 2008
Member of the 53rd Parliament of the United Kingdom[d]
7 чэрвеня 2001 — 11 красавіка 2005
77-ы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі
з 24 ліпеня 2019
Папярэднік Тэрэза Мэй
Leader of the Conservative Party[d]
з 23 ліпеня 2019
Папярэднік Тэрэза Мэй
Member of the 58th Parliament of the United Kingdom[d]
з 12 снежня 2019
First Lord of the Treasury[d]
з 25 ліпеня 2019
Папярэднік Тэрэза Мэй
Minister for the Civil Service[d]
з 24 ліпеня 2019
Папярэднік Тэрэза Мэй
Minister for the Union[d]
з 26 ліпеня 2019

Нараджэнне 19 чэрвеня 1964(1964-06-19)[1][2][…] (56 гадоў)
Імя пры нараджэнні брыт. англ.: Alexander Boris de Pfeffel Johnson
Бацька Стэнлі Джонсан[d]
Маці Шарлота Джонсан Валь[d][5]
Жонка Марына Уілер[d][6][7], Allegra Mostyn-Owen[d][8][7] і Carrie Symonds[d][9]
Дзеці Milo Arthur Johnson[d][10], Cassia Peaches Johnson[d][10], Theodore Apollo Johnson[d][10], Lara Lettice Johnson[d][10] і Wilfred Johnson[d]
Веравызнанне англіканства[11][12]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць журналіст, палітык
Аўтограф Boris Johnson's signature.svg
Сайт gov.uk/government/people…
Commons-logo.svg Борыс Джонсан на Вікісховішчы

Аляксандр Борыс дэ Пфэффэль-Джонсан, больш вядомы як Бо́рыс Джо́нсан (англ.: Boris Johnson; нар. 19 чэрвеня 1964) — брытанскі палітык, пісьменнік і былы журналіст, прэм'ер-міністр Злучанага Каралеўства і лідар Кансерватыўнай партыі з 2019 года. Міністр замежных спраў з 2016 па 2018, мэр Лондана з 2008 па 2016. Член палаты абшчын ад Хенлі з 2001 па 2008 і ад Уксбрыджа і Паўднёвага Рэйслыпа з 2015 года. Ідэалагічна ідэнтыфікуе сябе як брытанскі кансерватар.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Нью-Ёрку і адразу ж атрымаў два грамадзянствы — брытанскае і амерыканскае. Па мацярынскай лініі з’яўляецца нашчадкам Георга II Гановерскага, караля Вялікабрытаніі і Ірландыі, курфюрста Гановера і герцага Браўншвейг-Люнебургскага. Прадзед па лініі бацькі быў газетны выдавец і паэт Алі Кемаль Бей, які ў 1919 годзе займаў пасаду міністра ўнутраных спраў Асманскай імперыі[14].

Палітычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Член Кансерватыўнай партыі.

Борыс Джонсан, які атрымаў выдатную адукацыю ў Вялікабрытаніі, пачынаў у журналістыцы. Ён працаваў карэспандэнтам Dаіlу Tеlеgrарh у Бруселі і набыў вядомасць, дзякуючы яркаму стылю і рэзкім еўраскептычным артыкулам.

У 2001 годзе абіраецца ў Палату абшчын ад Кансерватыўнай партыі па акрузе Хенлі. У сярэдзіне 2000-х становіцца вядома аб тым, што ён хлусіў пра пазашлюбную сувязь, знаходзячыся ў шлюбе з Кэтрын Уілер і быўшы бацькам чацвярых дзяцей, гэта каштуе яму месца ў «ценявым кабінеце», але не азначае канца палітычнай кар'еры.

Мэр Лондана (2008—2016). Арганізаваў у тым ліку Летнія Алімпійскія гульні 2012.

У 2015 годзе абраны ў парламент. Стаўш тварам выбарчай кампаніі Тэрэзы Мэй і ўзначаліў знешнепалітычнае ведамства.

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі (2016—2018). Борыс Джонсан пакінуў пасаду кіраўніка МЗС на фоне прыняцця плана «мяккага брэксіту», які прадугледжвае захаванне зоны свабоднага гандлю для тавараў і распрацоўку спрошчанага мытнага парадку з ЕС. Джонсан выступаў за больш жорсткі варыянт выхаду з Еўрасаюза[15].

З 23 ліпеня 2019 стаў новым лідарам брытанскай Кансерватыўнай партыі, змяніўшы на на гэтай пасадзе Тэрэзу Мэй. У завяршальным галасаванні ён выйграў партыйныя выбары ў свайго канкурэнта, міністра замежных спраў Джэрэмі Ханта. У барацьбе за пасаду кіраўніка партыі першачарговая ўвага надавалася адносінам кандыдатаў да «брэксіту». Джонсан настойвае на выхадзе з ЕС 31 кастрычніка, нават калі Вялікабрытаніі не атрымаецца дамовіцца з Еўрасаюзам аб яго ўмовах[16][17].

Борыс Джонсан перасеў у крэсла кіраўніка ўрада ў момант, калі крызіс з выхадам Вялікабрытаніі з ЕС стаў прымаць зацяжны характар. Стаўшы кіраўніком урада, ён тройчы прапаноўваў правесці датэрміновыя выбары, аднак Палата абшчын адмаўляла яму ў гэтым. У выніку адпаведны законапраект быў прапанаваны Ліберальна-дэмакратычнай і Шатландскай нацыянальнай партыямі 28 кастрычніка 2019 года. Ключавым пытаннем цяперашняй выбарчай кампаніі стала праблема «брэксіту». Пазачарговыя парламенцкія выбары ў Вялікабрытаніі 12 снежня завяршыліся перамогай кансерватараў[18].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Быў двойчы жанаты. Борыс Джонсан развёўся з другой жонкай у 2018 годзе пасля 25 гадоў шлюбу і сышоўся з нашмат маладзейшай за яго Кары Саймандз. У Джонсана ці то пяць, ці то шэсць дзяцей ад некалькіх жанчын, прычым дзіця ад другой жонкі нарадзілася праз сем тыдняў пасля разводу з першай, а падчас другога шлюбу нарадзілася яшчэ і пазашлюбнае дзіця, а можа быць і двое[19].

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Boris Johnson // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lundy D. R. Alexander Boris de Pfeffel Johnson // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. London Mayor Boris Johnson agrees to pay US tax billBBC.
  5. https://www.geni.com/people/Rt-Hon-Boris-Johnson-MP-PC/6000000011177409367
  6. https://www.ft.com/content/5d60f0d6-b27e-11e8-99ca-68cf89602132
  7. 7,0 7,1 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  8. https://www.express.co.uk/news/uk/1145235/boris-johnson-divorce-is-boris-johnson-divorced-marina-wheeler-carrie-symonds
  9. Boris Johnson and Carrie Symonds reportedly marry in secret ceremony // The Guardian / пад рэд. A. Rusbridger, K. VinerBritain: 2021. — 161152 экз. — ISSN 0261-3077; 1354-4322; 1756-3224 Праверана 29 мая 2021.
  10. 10,0 10,1 10,2 10,3 Lundy D. R. The Peerage
  11. http://www.jpost.com/Israel-News/At-Western-Wall-London-mayor-affirms-his-Jewish-ancestry-432666
  12. Johnson appeared genuinely moved as he placed his right hand on the Western Wall and paused for a minute while photographers took pictures of him praying.
  13. Who's Who(untranslated), 1849.
  14. blr.belta.by
  15. zviazda.by
  16. bbc.com
  17. zviazda.by
  18. zviazda.by
  19. nashaniva.by