Борыс Людвіг Пісторыюс (ням.: Boris Ludwig Pistorius; нар. 14 сакавіка1960, Оснабрук) — германскі палітык, член СДПГ. Федэральны міністр абароны Германіі з 19 студзеня 2023 года.
У 1976 годзе ўступіў у СДПГ. Ён быў асабістым дарадцам палітыка Герхарда Глагоўскі (1991—1995), а таксама намеснікам кіраўніка яго офіса (1995—1996). У 1996—2013 гадах засядаў у гарадской радзе Оснабрука, у 1999—2002 гадах займаў пасаду другога бургамістра (гэтая пасада адпавядае першаму намесніку бургамістра). У 2006 годзе стаў бургамістрам, перамогшы з 55,5% галасоў. Пасля выбараў у Ніжняй Саксоніі ў 2013 годзе стаў рэгіянальным міністрам унутраных спраў гэтай федэральнай зямлі, паралельна засядаў у Бундэсраце.
Быў прапанаваны ў якасці новага федэральнага міністра абароны Германіі ў кабінеце Олафа Шольца пасля таго, як Крысцін Ламбрэхт падала ў адстаўку 17 студзеня 2023 года. Ён быў прызначаны і прыведзены да прысягі ў якасці федэральнага міністра абароны 19 студзеня 2023 года.