Борыс Тадзіч
| Борыс Тадзіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Борис Тадић | |||||||
| Борыс Тадзіч | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Predrag Marković[d] | ||||||
| Пераемнік | Славіца Джукіч-Дэянавіч | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
15 студзеня 1958[1][2] (68 гадоў) |
||||||
| Бацька | Любамір Тадзіч[d] | ||||||
| Маці | Невенка Тадзіч[d] | ||||||
| Жонка | Таццяна Тадзіч, народжаная Родзіч | ||||||
| Дзеці | дочкі: Маша і Ванья | ||||||
| Нацыянальнасць | Серб | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Праваслаўе, сербская царква | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Прафесія | псіхолаг | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
Борыс Та́дзіч (сербск.: Борис Тадић [bǒris tǎdiːtɕ]; 15 студзеня 1958, Сараева) — сербскі палітык, прэзідэнт Сербіі, а таксама старшыня Дэмакратычнай партыі.
Нарадзіўся ў 1958 годзе ў Сараева. Пачатковую і сярэднюю школу скончыў у Бялградзе. Вывучаў сацыяльную псіхалогію ў Бялградскам універсітэце. Быў прафесарам псіхалогіі ў 1-й Бялградскай гімназіі.
Заснавальнік і першы дырэктар Цэнтра па развіцці дэмакратыі.
Член Дэмакратычнай партыі з 1990. Старшынёй партыі абраны ў 2004 праз год пасля забойства Зорана Джынджыча.
У пасадзе міністра тэлекамунікацыі ўваходзіў у склад урада Югаславіі. Таксама выконваў функцыі міністра абароны ў радзе міністраў Сербіі і Чарнагорыі.
З'яўляецца прыхільнікам еўрапейскай інтэграцыі; адзін з ключавых пунктаў яго прэзідэнцкай праграмы — скарэйшая інтэграцыя Сербіі ў Еўрасаюз. Перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у 2004 г., атрымаўшы 53 % галасоў, апярэдзіўшы нацыяналіста Таміслава Ніколіча. У пасадзе прэзідэнта Сербіі змяніў Прэдрага Маркавіча. У 2008 годзе, з невялікай перавагай, у першым туры прайграў прэзідэнцкія выбары Таміславу Нікалічу, аднак атрымаў перамогу ў другім туры, стаўшы прэзідэнтам у другі раз.
Валодае англійскай і французскай мовамі. Жанаты, двое дзяцей.
Зноскі
- ↑ Boris Tadić // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Boris Tadic // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Борыс Тадзіч Архівавана 25 лютага 2008.
- Архітэктары сусветнага парадку і Тадзіч(недаступная спасылка)
