Перайсці да зместу

Бор (міфалогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бор
Пол мужчынскі пол[1]
Бацька Буры[2][1]
Жонка Бэстла[1]
Дзеці Одзін[2][1], Вілі[1] і Вэ[1]

Бор (стар.-сканд.: Borr ці Burr) — у германа-скандынаўскай міфалогіі адзін з асаў, сын першачалавека Буры і бацька Одзіна.

Згадваецца ў Малодшай Эдзе: «У Буры быў сын па імі Бор, які ажаніўся з жанчынай па імі Бэстла, дачкой велікана Бёльтарна; і ў іх нарадзілася тры сыны: першы Одзін, другі Вілі, трэці Вэ».

Больш у Малодшай Эдзе Бор не згадваецца. Часам згадваецца ў скандынаўскай паэзіі як бацька Одзіна.

Роля Бора ў міфалогіі не да канца зразумелая і няма ўказанняў на тое, што яго ўшаноўвалі старажытныя скандынаўскія язычнікі.

Бор у энцыклапедыі Кірыла і Мяфодзія.

  1. 1 2 3 4 5 6 Cassell's Dictionary of Norse Myth & LegendCassell & Co, 2002. — С. 68. — 494 с. — ISBN 0-304-36385-5
  2. 1 2 Буре или Бури // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. ПетрушевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. V. — С. 21.