Боснія і Герцагавіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Боснія і Герцагавіна
басн.: Bosna i Hercegovina
харв.: Bosna i Hercegovina
лац. сербск.: Bosna i Hercegovina
кір. сербск.: Босна и Херцеговина
Герб Босніі і Герцагавіны
Сцяг Босніі і Герцагавіны Герб Босніі і Герцагавіны
Гімн: «Intermezzo»
Дата незалежнасці 1 сакавіка 1992 (ад Югаславіі)
Афіцыйныя мовы Баснійская, сербская, харвацкая
Сталіца Сараева
Найбуйнейшыя гарады Сараева, Баня-Лука
Форма кіравання Федэратыўная рэспубліка
Прэзідыум


Высокі прадстаўнік
Старшыня Савета Міністраў
Бакір Ізятбегавіч (басніец)
Небайша Радманавіч (серб)
Жэлька Комшыч (харват)
Валянцін Інцка
Векаслаў Беванда
Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
• Перапіс (1991)
Шчыльнасць

3.839.737 чал. (128-я)
4.587.678 чал.
79 чал./км²  (130-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2012)
  • На душу насельніцтва

$31,909 млрд
$8,215
ВУП (намінал)
  • Разам (2012)
  • На душу насельніцтва

$17,326 млрд
$4.461
ІРЧП (2013) 0,755 (высокі) (81-ы)
Этнахаронім Баснійцы
Валюта Канвертоўная марка
Інтэрнэт-дамен .ba
Код ISO (Alpha-2) BA
Код ISO (Alpha-3) BIH
Код МАК BIH
Тэлефонны код +387
Часавыя паясы +1
Адміністрацыйны падзел БіГ першага ўзроўню

Бо́снія і Герцагаві́на[1] , таксама нефармальна Боснія-Герцагавіна, БіГ, або проста Боснія (басн.: Bosna i Hercegovina, харв.: Bosna i Hercegovina, лац. сербск.: Bosna i Hercegovina, кір. сербск.: Босна и Херцеговина) — дзяржава ў цэнтральнай частцы Балканскага паўвострава. Складаецца з Федэрацыі Босніі і Герцагавіны, Рэспублікі Сербскай і акругі Брчко. Назва краіны паходзіць ад назвы ракі Босна і венг.: herceg — ваявода. Мяжуе на захадзе і поўначы з Харватыяй, на ўсходзе з Сербіяй, на паўднёвым усходзе з Чарнагорыяй. Мае выхад да Міжземнага мора. Большая частка насельніцтва краіны - мусульмане славянскага паходжання.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ілірыйскі перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыі сучаснай Босніі і Герцагавіны былі заселеныя ілірыйскімі плямёнамі, а з пачатку новай эры ўваходзілі ў склад Рымскай імперыі. Пасля падзення Рыму частка тэрыторый адышла да Візантыі.

Сярэднія вякі[правіць | правіць зыходнік]

У VII ст. на гэтых тэрыторыях з'яўляецца славянскае насельніцтва. У IX ст. землі Босніі належалі Харвацкаму каралеўству і Сербскаму каралеўству. У XI ст. тэрыторыя сучаснай Босніі перайшла да Венгрыі. У XII ст., нягледзячы на тэрытарыяльныя прэтэнзіі суседніх дзяржаў, было створана самастойнае Баснійскае княства, якое заставалася незалежным да 1463 г., калі трапіла пад уладу Асманскай імперыі. Знік і княскі род Катраманічаў, які валадарыў у Босніі тры стагоддзі.

БіГ пад уладай Асманскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Падчас турэцкага панавання баснійцы масава выракаюцца хрысціянства і прымаюць іслам.

Туркі валодалі Босніяй да 1878 г.

БіГ пад уладай Аўстра-Венгрыі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля антытурэцкага паўстання, паводле пастановы Берлінскага кангрэсу, быў усталяваны пратэктарат Аўстра-Венгрыі. Пратэктарат скончыўся анексіяй Босніі і Герцагавіны ў 1908 г.

28 чэрвеня 1914 г. ў Сараеве быў ажыццёўлены замах на нашчадка аўстравенгерскага трону Франца Фердынанда. З гэтай падзеі пачалася Першая сусветная вайна.

Каралеўства Югаславія (1918–1941)[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння вайны Боснія і Герцагавіна ўваходзіць у склад Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў1929 года называлася Каралеўства Югаславія).

БіГ у перыяд Другой сусветнай вайны (1941–1945)[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Другой сусветнай вайны тэрыторыя БіГ уваходзіла ў склад Незалежнай Дзяржавы Харватыі.

БіГ у складзе СФРЮ (1945–1992)[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вайны БіГ увайшла ў склад Сацыялістычнай Югаславіі (СФРЮ).

Перыяд незалежнасці[правіць | правіць зыходнік]

Суверэнітэт Босніі і Герцагавіны быў абвешчаны ў лістападзе 1991 г.. А ў лютым 1992 г. быў праведзены рэферэндум па пытанні пра выхад рэспублікі са складу Югаславіі, падчас якога баснійцы-мусульмане і харваты выказаліся за незалежнасць краіны, якая была абвешчаная 3 сакавіка 1992 г.. Баснійскія сербы не ўзялі ўдзелу ў рэферэндуме і 7 красавіка 1992 г. заявілі пра стварэнне ўласнай рэспублікі. Палітычны канфлікт перарос ва ўзброеныя сутыкненні і этнічныя чысткі, ахвярамі якіх стала шмат жыхароў Босніі і Герцагавіны. ААН накіравала ў Боснію міратворчыя сілы. Праз 42 месяцы пад ціскам ЗША ў Дэйтане было заключана Дэйтанскае пагадненне, паводле якога Боснія і Герцагавіна падзяляецца на дзве часткі: баснійска-харвацкую Федэрацыю Босніі і Герцагавіны (51 % тэрыторыі) і Рэспубліку Сербскую (49 %). 14 снежня 1995 г. ў Парыжы падпісаная мірная дамова.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя — 51 тыс. кв. км. Сталіца — г. Сараева (прыблізна 300 тыс. чалавек). Буйныя гарады — Тузла, Баня-Лука, Мостар, Зеніца. Боснія і Герцагавіна размяшчаецца на тэрыторыі дзвюх гістарычных абласцей — Босніі, што займае даліну ракі Савы і яе прытокаў, і Герцагавіны, размешчаный крыху больш на поўнач, у басейне ракі Нярэтвы.

У г. Мостар (кантон Герцагавіна-Нярэтва, Федэрацыя Босніі і Герцагавіны) дзейнічае адзін з каледжаў міжнароднай супольнасці.

Дзяржаўны лад і палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная валюта ў краіне — канвертавальная марка (0,51 еўра). У населеных харватамі раёнах у абарачэнні харвацкая куна.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Поўных сучасных звестак пра колькасць і структуру насельніцтва краіны няма. Паводле неафіцыйных звестак, у БіГ цяпер жыве 3,6 мільёнаў чалавек, што складвае 82,6 % даваеннага ўзроўню. Афіцыйныя мовы — баснйцская, сербская і харвацкая. Па дадзеных перапісу насельніцтва 50,7% жыхароў гэтай еўрапейскай дзяржавы - мусульмане, 30,75% - праваслаўныя, 15,19% - каталікі, 1,15 - іншыя і 1.1 - атэісты ці агностыкі[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Беларуска-баснійскія адносіны[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Босніяй і Герцагавінай усталяваныя 22 лістапада 1993 г. Па выніках 2013 года двухбаковы гандлёвы абарот склаў 10 мільёнаў долараў ЗША (рост больш, чым у 2,3 разы ў параўнанні з 2012 годам), асноўная доля гандлю прыпадае на беларускі экспарт (9,6 млн. долараў ЗША).

7 сакавіка 2014 г. у г.Сараева Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Босніі і Герцагавіне (па сумяшчальніцтве) Аляксандр Хайноўскі ўручыў даверчыя лісты Старшыні Прэзідыума Босніі і Герцагавіны Жэльку Комшычу.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Баршчэўская, А. Л., Баршчэўскі, Л. П. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы / Аўт.-склад А. Л. Барчшэўская, Л. П. Баршчэўскі. — 2-е выд. — Мінск.: Радыёла-плюс, 2011. — 560 с.
  2. http://www.popis2013.ba/popis2013/doc/Popis2013prvoIzdanje.pdf Архівавана 30 чэрвеня 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]