Боўшава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Боўшава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213108
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244816006
Боўшава на карце Беларусі ±
Боўшава (Беларусь)
Боўшава
Боўшава (Магілёўская вобласць)
Боўшава

Бо́ўшава[1] (трансліт.: Boŭšava, руск.: Бовшево) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Дашкаўскага сельсавета. Размешчана за 29 км на поўдзень ад Магілёва, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Дашкаўка на лініі МагілёўЖлобін. Рэльеф раўнінны, на захадзе і ўсходзе мяжуе з лесам. На ўсходзе цячэ р. Лахва (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы МагілёўБабруйск.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Вядомае балцка-літоўскае адыменнае прозвішча Baušys, ад яго літоўскі (каля Ігналіны) тапонім Baušiškė ("Боўшышкі"). Вядомае прозвішча Боўшыс у Воранаўскім раёне. Утворана ад іменнай асновы Bau- (як у літоўскіх двухасноўных імёнах Bau-girdas, Bau-milas) з антрапанімічным фармантам -š-. Яшчэ адно Боўшава (рус. Бовшево) вышэй па Дняпры, зусім на расійска-беларускай мяжы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома ў Расійскай імперыі з XVIII ст. У 1777 годзе вёска ў Старабыхаўскім павеце.

У 1880 годзе частка вяскоўцаў займалася кравецкім промыслам. У 1908 годзе адкрыта земская школа, для якой у тым жа годзе пабудавана памяшканне.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.

На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа І-й ступені, у якой у 1925 годзе было 52 вучні, дзейнічаў ленінскі куток. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Новы будаўнік».

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1975 годзе да вёскі далучана в. Боўшавец. У 1990 годзе ў складзе калгаса «Чырвоная зорка» (цэнтр — в. Дашкаўка). Размяшчаліся вытворчая брыгада і ферма буйной рагатай жывёлы, дзейнічалі клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. У 2007 годзе працаваў магазін.

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з працяглай крывалінейнай вуліцы з завулкамі, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Драўляная капліца на могілках.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]