Бо Цзюі
Бо Цзюі | |
---|---|
кіт.: 白居易 | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 лютага 772[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 846[1] (74 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Bai Jigeng[d][2] |
Дзеці | Bai Jinluan[d] і Bai Jingshou[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, бхікшу, каліграф, палітык |
Узнагароды | |
![]() |
Бо Цзюі, Бо Лэцянь, Бо Чанцін (кіт.: 白居易; 772, прав. Шаньсі, Кітай — 846) — кітайскі паэт.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Займаў высокія дзяржаўныя пасады. Член імператарскай акадэміі «Ханьлінь». За крытыку прадажнасці чыноўнікаў і феадальных парадкаў аддалены ад імператарскага двара.
Напісаў каля 3 тыс. вершаў. Аўтар лірычных чатырохрадкоўяў, выкрывальніцкіх вершаў (цыклы «Цыньскія напевы», «Новыя народныя песні»), паэм «Песня пра бязмежную тугу», «Лютня», «Піпа». Адлюстроўваў светапогляд і жыццё танскага грамадства VIII—IX ст., асэнсоўваў тэмы: чалавек і час, чалавек і прырода, чалавек і яго асяроддзе. Творам паэта ўласцівыя прастата мовы, жыццярадаснасць і чалавекалюбства.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б China Biographical Database
Літаратра[правіць | правіць зыходнік]
- Бо Цзюі // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.