Брава (востраў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Брава
парт. Brava, Braba
Brava-88-0473.jpg
Выгляд з суседняга вострава
Характарыстыкі
Плошча67 км²
Насельніцтва6 043 чал.
Шчыльнасць насельніцтва90,19 чал./км²
Размяшчэнне
14°52′ пн. ш. 24°42′ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
Брава (востраў) (Каба-Вэрдэ)
Брава
Брава
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Брава (парт. Brava, Braba «злосны») — востраў у краіне Каба-Вердэ, уваходзіць у паўднёвую группу астравоў Сатавенту. Агульная плошча 67 км². Насельніцтва — 6043 чал. (2010 г.).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыты ў 1462 г. партугальцамі. Першае паселішча імі было заснавана толькі ў 1573 г. Значную частку насельніцтва складалі чарнаскурыя рабы. У XVII—XVIII стст. астравіцяне моцна пакутвалі з-за рэйдаў піратаў.

З XIX ст. жыхары Брава актыўна наймаліся на кітабойныя судны з ЗША і еўрапейскіх краін. Многія пры гэтым ад’язджалі назаўсёды, асабліва на ўсход ЗША.

Брава — радзіма кабавердыйскага паэта Эўжэнью Таварыса.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў мае вулканічнае паходжанне, месціцца на агульнай падводнай платформе з суседнім востравам Фогу. З моманту каланізацыі вывяржэнні не зафіксаваны, але землятрусы здараюцца часта. У 1680 г. на востраве ратаваліся ад вывяржэння вулкана жыхары Фогу.

Ландшафт гарысты. Вёскі звычайна будуюцца на вяршынях ўзгор'яў. Найвышэйшая кропка - 976 м.

Для Брава характэрныя сталыя вятры з-за якіх узнікаюць праблемы з авіяпералётамі. Пабудаваны на востраве аэрапорт практычна не працуе. У 1982 г. астравіцяне моцна пацярпелі ад урагану.

К поўначы ад Брава месцяцца бязлюдныя выспы Сіма і Грандэ.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Жыхары Брава здаўна займаюцца ірыгацыйным земляробствам, а таксама ловам рыбы. Сучасная эканоміка моцна залежыць ад знешняй дапамогі. У апошнія гады павольна развіваецца турызм.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Брава - самы маланаселены востраў Каба-Вердэ, што тлумачыцца яго памерамі, а таксама сталай эміграцыяй на іншыя астравы, а таксама ў іншыя краіны.

Насельніцтва вострава Брава, (1940—2010 гг.)
1940 1950 1960 1970 1980 1990 2000 2010
8528 7937 8625 7756 6985 6975 6804 6043

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]