Перайсці да зместу

Брагім Галі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брагім Галі
араб. إبراهيم غالي‎
President of the Sahrawi Arab Democratic Republic[d]
з 12 ліпеня 2016
Папярэднік Хатры Адух[d]
генеральны сакратар
з 12 ліпеня 2016
Папярэднік Хатры Адух[d]
генеральны сакратар
1973 — 1974
Пераемнік Мустафа Саед Эль-Уалі[d]

Нараджэнне 19 жніўня 1949(1949-08-19) (77 гадоў)
Грамадзянства
Веравызнанне суніты
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брагім Галі (араб. إبراهيم غالي‎; нар. 19 жніўня 1949(1949-08-19), Смара[d], Laâyoune-Sakia El Hamra[d]) — дзеючы кіраўнік Дзяржавы Сахарскай Арабскай Дэмакратычнай Рэспублікі і старшыня Фронту Палісарыё з 12 ліпеня 2016 года.

Нарадзіўся 19 жніўня 1949 года ў горадзе Смара ў Іспанскай Сахары (цяпер — на акупаванай Марока тэрыторыя Заходняй Сахары). Іншыя крыніцы называюць датай яго нараджэння 16 верасня 1949 года, а месцам нараджэння — горад Бу-Краа.

У другой палове 1960-х гадоў уступіў у «Качавыя атрады» (Tropas Nómadas — падраздзяленні Іспанскай каланіяльнай арміі, набраныя з мясцовых сахарскіх качэўнікаў, пад кіраўніцтвам іспанскіх афіцэраў). Затым працаваў на розных адміністрацыйных пасадах у Смары.

Прэзідэнт САДР

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля знаёмства і некалькіх сустрэч з Махамедам Басіры і іншымі патрыятычна настроенымі сахарцамі Брагім Галі ўступіў у шэрагі Руху Харакат Тахрыр. Удзельнічаў у антыкаланіяльнай дэманстрацыі ў Эль-Аюне 16 чэрвеня 1970 года, вядомай як Інтыфада Земла, якая была жорстка падаўлена сіламі іспанскага легіёна. За ўдзел у дэманстрацыі Брагім Галі быў арыштаваны і прысуджаны да аднаго года пазбаўлення волі. Быў вызвалены ў 1971 годзе, але ў 1972 годзе на кароткі час быў зноў затрыманы за ўдзел у дэманстрацыях[1].

Брагім Галі быў адным з заснавальнікаў створанага 10 мая 1973 года Фронту Палісарыё, стаў яго першым генеральным сакратаром. Сумесна з Мустафой Саед Эль-Уалі узначальваў рэйд Эль-Ханга — першае ваеннае мерапрыемства Фронту Палісарыё супраць іспанскай арміі, у выніку якога быў захоплены адзін з пастоў іспанскай арміі ў пустыні, у рукі тых, хто нападаў патрапілі зброя і амуніцыя. У жніўні 1974 года на пасаду генеральнага сакратара быў абраны Эль-Уалі, а Брагім Галі быў прызначаны камандуючым Сахарскай народна-вызваленчай арміяй, ваенным крылом Фронту Палісарыё. 22 кастрычніка 1975 года Брагім Галі разам з Эль-Уалі і Махфуд Алі Бейбай з’яўляўся ўдзельнікам перамоваў з генералам Федэрыка Гомесам дэ Саласарам, губернатарам іспанскай Сахары, якія скончыліся безвынікова, а праз тыдзень, пасля ўвядзення каменданцкай гадзіны, кіраўніцтва Фронту Палісарыё перапыніла кантакты з каланіяльнай адміністрацыяй[2].

Пасля аднабаковага абвяшчэння 27 лютага 1976 года незалежнасці Сахарскай Арабскай Дэмакратычнай Рэспублікі (САДР) займаў розныя кіруючыя пасады:

  • 1976—1989: міністр абароны САДР.
  • 1989—1993: камандуючы Другой ваеннай акругай.
  • 1993—1998: міністр абароны САДР.
  • 1998—1999: міністр акупаваных тэрыторый.
  • 1999—2004: прадстаўнік Фронту Палісарыё ў Іспаніі.
  • 2008—2016: Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол САДР ў Алжыры.

У студзені 2016 года Брагім Галі быў прызначаны адказным за сакратарыят палітычнай арганізацыі Фронту Палісарыё; гэтую пасаду ён займаў да абрання прэзідэнтам САДР[3].

Абвінавачванне ў згвалтаванні

[правіць | правіць зыходнік]

У 2013 годзе на яго была пададзеная скарга па абвінавачванні ў згвалтаванні Хадзіджату Махмуд Махамед Зубейр. Акрамя таго, «Сахарская Асацыяцыя абароны правоў чалавека» (ASADEDH) падала пазоў супраць яго ў Іспаніі па абвінавачванні ва ўжыванні катаванняў[4][5].

Урэшце рэшт, пазовы былі адхіленыя, але пасля прыбыцця Галі ў Іспанію ў 2021 годзе яны былі адноўленыя[4]. 19 мая 2021 года іспанскі суд Audiencia Nacional выклікаў Брагіма для дачы паказанняў у якасці абвінавачанага боку. Ён даў тэлематычныя паказанні з лякарні Сан-Мілан-Сан-Пэдра ў Лаграньё (калі ён папраўляўся ад COVID-19) у прызначаны дзень 1 чэрвеня 2021 года[6]. Суддзя Сант’яга Педрас вызначыў, што бакі абвінавачання не прадставілі ніякіх доказаў (нават ўскосна), якія намякаюць на вінаватасць Галі[7].

31 мая 2016 года памёр прэзідэнт САДР і генеральны сакратар Фронту Палісарыё Мухамед Абдэльазіз. На час 40-дзённай жалобы да абрання новага прэзідэнта і генеральнага сакратара выконваючым абавязкі, згодна з канстытуцыяй САДР, стаў спікер парламента — Хатры Адух[8].

9 ліпеня 2016 года на пазачарговым з’ездзе, скліканым у лагерах сахарскіх бежанцаў у Тындуфе (на тэрыторыі Алжыра), Брагім Галі быў абраны на пасаду прэзідэнта САДР і генеральнага сакратара Фронту Палісарыё. За яго прагаласавала пераважная большасць удзельнікаў з’езду — 1766 з 1895 дэлегатаў[9]. Уступіў на пасаду 12 ліпеня 2016 года.

13 чэрвеня 2019 года Брагім Галі сустрэўся з прэзідэнтам Нігерыі Махамаду Бухара на віле ў Абуджы.

Пасля інцыдэнту з згвалтаваннем Галі пакінуў 2 чэрвеня 2021 года Іспанію[10] і прызямліўся ў Алжыры, працягваючы менш вострую фазу выздараўлення ў ваенным шпіталі Айн-эль-Нааха ў горадзе Алжыр, дзе яго наведаў прэзідэнт Алжыра Абдэльмаджыд Тэбун[11].

  1. ↑ Bárbulo, Tomás. La historia prohibida del Sáhara Español (нявызн.). — Barcelona: Ediciones Destino / Colección Imago Mundi vol. 21, 2002. — С. 110—115. — ISBN 978-84-233-3446-9.
  2. ↑ Toque de queda en el Sahara. ABC. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2016. Праверана 12 жніўня 2016.
  3. ↑ Брагим Гали избран Генеральным Секретарем Фронта ПОЛИСАРИО. Sahara Press Service. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2016. Праверана 12 жніўня 2016.
  4. 1 2 Manuel Ollé, el abogado que logró el procesamiento de doce militares y policías marroquíes por genocidio. Tercera Información (29 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  5. ↑ Atlasinfo. #BalanceTonPorc : Khadijatou Mahmoud dénonce son viol par le chef du Polisario, Brahim Ghali (фр.). Atlasinfo.fr. Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2017. Праверана 12 снежня 2017.
  6. ↑ El avión que partió de Argel con destino Logroño dió la vuelta por instrucciones de los controladores militares. eldiario.es (1 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  7. ↑ Gali prepara su salida inminente de España en plena crisis con Marruecos. La Vanguardia (1 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  8. ↑ Президент Республики получает послание соболезнования от Президента Эквадора (руск.). Sahara Press Service (5 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  9. ↑ Фронт ПОЛИСАРИО избрал нового лидера Западной Сахары. ИА Regnum. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2016. Праверана 12 жніўня 2016.
  10. ↑ СМИ: лидер фронта ПОЛИСАРИО покинул Испанию. ТАСС. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  11. ↑ Fernández, Juan José. Ghali, hospitalizado en una clínica militar de Argel (ісп.). El Periódico (2 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.