Брагінская СЭС

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Солар ІІ
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Месцазнаходжанне Flag of Homyel Voblast.svg Гомельская вобласць
Статус дзеючая
Увод у эксплуатацыю 2016
Асноўныя характарыстыкі
Электрычная магутнасць, МВт 18,5 МВт
Характарыстыкі абсталявання
Асноўнае паліва энергія сонца
На карце
Солар ІІ (Беларусь)
Солар ІІ
Солар ІІ

Брагінская СЭС (Солар ІІ) — другая па магутнасці сонечная электрастанцыя ў Беларусі. Пабудаваная ў 2016 кампаніяй «А1» (18,5 МВт), кошт праекта — 24 млн еўра[1]. На станцыі 85 000 панэляў. Першы ток дала ў жніўні 2016. Да красавіка 2017 выпрацавала 13,9 млн кВт*гадз энергіі, што падаецца ў агульную энергетычную сетку. Атрыманай энергіі дастаткова для забеспячэння ўсіх патрэб Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў, лішак ідзе на Рэчыцу.

У пахмурныя дні КПДз электрастанцыі зніжаецца на 15-30 %. Працягвае сваю працу яна і ноччу пры месяцовым святле. Паводле існуючых нормаў, панэлі раз на год мусяць вымывацца. Абслугоўваюць станцыю ўсяго два чалавекі. Кіраванне кожнай сонечнай панэллю аўтаматызавана. [2]

Зноскі