Брадвейская мелодыя
| Брадвейская мелодыя | |
|---|---|
| англ.: The Broadway Melody | |
| | |
| Жанры | музычны фільм[d][1][2] і рамантычны фільм[1][3][…] |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсары | |
| Сцэнарысты | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітары | |
| Мастак-пастаноўшчык | Седрык Гібанс |
| Кінакампанія | Metro-Goldwyn-Mayer |
| Працягласць | 110 хв. |
| Краіна | |
| Мова | англійская |
| Год | 1929 і 30 студзеня 1930 |
| IMDb | ID 0019729 |
«Брадвейская мелодыя» (англ.: The Broadway Melody) — амерыканскі мюзікл 1929 года. Першы гукавы фільм, які атрымаў прэмію «Оскар» за найлепшы фільм. Гэта быў адзін з першых мюзіклаў, у якім выкарыстоўваліся каляровыя сцэны, што паклала пачатак тэндэнцыі выкарыстання колеру ў цэлай серыі мюзіклаў, якія выйшлі на экраны ў 1929—1930 гадах[6].
Апублікаваны ў 1929 годзе, фільм стаў грамадскім набыткам 1 студзеня 2025 года.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Сёстры Хэнк і Куіні Махоні, таленавітыя спявачкі і танцоркі, прыязджаюць у Нью-Ёрк, каб пакарыць Брадвей. Іх сябар Эдзі Керн дапамагае ім з пастаноўкай новага нумара для вар’етэ Фрэнсіса Занфілда. Эдзі і Хэнк даўно знаёмыя і нават плануюць пажаніцца, але ўбачыўшы Куіні, ён імгненна ўлюбляецца ў яе і пачынае праяўляць да яе знакі ўвагі, забыўшыся аб сваіх ранейшых намерах.
Адначасова з гэтым Куіні прыцягвае ўвагу Джока Уорынера, багатага і ўплывовага чалавека. Ён дорыць ёй дарагія падарункі, у тым ліку брыльянтавы бранзалет, і патрабуе ад яе адданасці і кахання. Аднак праз некалькі тыдняў Куіні ўсведамляе, што стала толькі цацкай у руках гэтага джэнтльмена.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 http://www.imdb.com/title/tt0019729/ Праверана 9 мая 2016.
- 1 2 http://www.filmaffinity.com/es/film602893.html Праверана 9 мая 2016.
- 1 2 3 4 5 http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=92174.html Праверана 9 мая 2016.
- 1 2 3 4 5 http://www.imdb.com/title/tt0019729/fullcredits?ref_=tt_ov_st_sm Праверана 9 мая 2016.
- ↑ http://www.virtual-history.com/movie/film/2569/the-broadway-melody Праверана 9 мая 2016.
- ↑ Richard W. Haines, list of first two-strip Technicolor (starting in 1928), in Technicolor Movies: The History of Dye Transfer Printing (Jefferson NC: McFarland, 2010), 15. ISBN 0786480750, 9780786480753