Перайсці да зместу

Бразільскі варыянт партугальскай мовы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бразільскі варыянт партугальскай мовы
Саманазва português do Brasil
Краіны
Агульная колькасць носьбітаў
  • 204 000 000 чал.
Класіфікацыя
індаеўрапейскія мовы
італійскія мовы
Раманскія мовы
Заходне-раманскія мовы[d]
Гала-іберыйскія мовы[d]
Ібера-раманскія мовы
заходне-іберскія мовы[d]
галісійска-партугальскія мовы[d]
партугальская мова
бразільскі варыянт партугальскай мовы
Пісьменнасць партугальскі алфавіт[d] і лацінскае пісьмо
LINGUIST List por-bra
IETF pt-BR
Glottolog braz1246

Бразільскі варыянт партугальскай мовы, партугальская мова Бразіліі (парт.: português do Brasil) або бразільскі партугальскі (парт.: português brasileiro) — моўны варыянт партугальскай мовы, які выкарыстоўваецца ў Бразіліі. Самая ўплывовая форма партугальскай мовы ў свеце[1][2]. На ёй гавораць амаль усе з 203 мільёнаў жыхароў Бразіліі, і яна шырока распаўсюджана ў бразільскай дыяспары, якая сёння складаецца з прыкладна двух мільёнаў бразільцаў, якія эмігравалі ў іншыя краіны. З насельніцтвам больш за 203 мільёны чалавек[3] Бразілія на сённяшні дзень з’яўляецца найбуйнейшай партугаламоўнай краінай у свеце і адзінай у Амерыцы.

Сучасныя еўрапейскі і бразільскі варыянты адрозніваюцца галоўным чынам фанетыкай і лексікай, хоць граматычныя адрозненні таксама істотныя. У самой Партугаліі захоўваюцца 3 дыялекты. У Бразіліі ж адрозніваюцца дыялекты поўначы і поўдня. Паўночны дыялект, больш блізкі мове Партугаліі, дамінаваў у XVII—XVIII стагоддзях. З канца XIX стагоддзя дамінантным становіцца паўднёвы дыялект, асабліва гаворка гарадоў Сан-Паўлу і Рыа-дэ-Жанэйра. З другой паловы XX стагоддзя моўная норма гэтых двух гарадоў узмацняецца СМІ. Мова, на якой гавораць у Бразіліі, мае шэраг рыс, якія адрозніваюць яе ад еўрапейскай партугальскай, якія, аднак, не такія істотныя, каб лічыць яе асобнай мовай: ou вымаўляецца як «ô», канчатковыя -r і -l часта адпадаюць; спалучэнне lh вымаўляецца як «l’» у Партугаліі і як «j» у Бразіліі; канчатак «-s» у множным ліку назоўнікаў і дзеясловаў часта апускаецца: кажуць «as casa» замест «as casas», «nós havemo» замест «nós havemos» і нават «nós come a fruta» замест «nós comemos a fruta»[4].

  1. The World's 10 most influential languages, George Werber, 1997, Language Today, атрымана з scribd.com
  2. Bernard Comrie, Encarta Encyclopedia (1998); George Weber "Top Languages: The World's 10 Most Influential Languages" in Language Today (Vol. 2, Dec 1997) "Archived copy". Архівавана з першакрыніцы 2011-09-27. Праверана 2011-09-28.
  3. Umberlândia Cabral. Census 2022: Between 2010 and 2022, Brazilian population grows 6.5%, reaches 203.1 million. Agência de Notícias IBGE (IBGE News) (28 чэрвеня 2023). Праверана 19 ліпеня 2013.
  4. ПОРТУГАЛЬСКИЙ ЯЗЫК(руск.) // Энцыклапедыя «Кругасвет».