Бразільскі карнавал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пад час карнавалу

Бразільскі карнавал — фестываль, які праходзіць штогод у Бразіліі за 40 дзён да Вялікадня і адзначае пачатак Вялікага посту. Пад час посту католікі павінны ўстрымацца ад усіх цялесных спакус і спажывання мяса. Карнавал можа разглядацца як развітанне з чалавечымі задавальненнямі. З’яўляецца самым вялікім народным святам краіны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карнавал бярэ пачатак ад партугальскай масленіцы, пад час якой людзі абліваліся вадою, пяском і попелам, кідаліся тухлымі яйкамі і інш. Партугальская масленіца адзначалася напярэдадні Вялікага посту па каталіцкаму календару, што сімвалізавала вызваленне ад грахоў — гэты аспект і стаў асноўным зместам фестывалю.