Перайсці да зместу

Бразілія (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Бразілія
парт.: Brasília
15°46′49″ пд. ш. 47°55′43″ з. д.HGЯO
Краіна  Бразілія
Штат Федэральная акруга Бразілія
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 21 красавіка 1960
Плошча 5 802 км²
Вышыня цэнтра 317 м
Тып клімату субтрапічны гумідны
Водныя аб’екты Параноа[d] і Параноа[d]
Часавы пояс UTC-3, летам UTC-2
Насельніцтва
Насельніцтва 2 455 903 чалавек (2007)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 61
Паштовы індэкс 70000-000
brasilia.df.gov.br
Паказаць/схаваць карты


Бразілія (Бразілія)
Бразілія
Бразілія


Мапа

Бразілія (парт.: Brasília) — горад, сталіца Бразіліі (з 21 красавіка 1960), на беразе штучнага вадасховішча. Уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Насельніцтва (з прыгарадамі) каля 2,5 млн чалавек.

На тэрыторыі Бразіліі размешчаны міжнародны аэрапорт імя Прэзідэнта Ж. Кубічака[pt], прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці, Нацыянальны ўніверсітэт[pt], Нацыянальны тэатр Клаўдзіа Сантора.

У 1955 годзе кандыдат на прэзідэнцкі пост Жуселіну Кубічак[pt] пакляўся, што, калі яго абяруць у прэзідэнты, новая сталіца стане рэальнасцю яшчэ да таго, як міне яго пяцігадовы прэзідэнцкі тэрмін. У красавіку 1956 года Кубічак быў абраны прэзідэнтам. Праз тры гады 60-тысячнае войска будаўнікоў узвяло добра ўладкаваны горад.

Уласна ў Бразілія ўвесь час пражываюць каля 200 000 чалавек, некаторыя жылыя кварталы дагэтуль не былі дабудаваны. Насельніцтва горада з прыгарадамі перавышае 2,5 млн жыхароў. Пры гэтым сталіца была першапачаткова спраектавана для размяшчэння каля 500 000 жыхароў. У выніку, цяпер горад моцна перагружаны аўтамабільным транспартам.

Грамадскі транспарт прадстаўлены дзвюма лініямі метрапалітэна[1], якія праходзяць з цэнтра праз паўднёвае крыло[2] ў гарады-спадарожнікі, а таксама шматлікімі аўтобуснымі маршрутамі, якія, галоўным чынам, сыходзяцца на цэнтральнай станцыі Радавіярыя.

У горадзе знаходзіцца міжнародны аэрапорт імя Прэзідэнта Ж. Кубічака[pt].

Горад Бразілія славіцца найлепшымі паказчыкамі па ўзроўні адукацыі (93 % пісьменных жыхароў паводле індэкса чалавечага развіцця). У горадзе размешчаны шматлікія школы і некалькі ўніверсітэтаў, найбуйнейшым з якіх з’яўляецца недзяржаўны Нацыянальны ўніверсітэт Бразіліі (UNB).

  1. ↑ Фотагалерэя(недаступная спасылка)
  2. ↑ Linhas (парт.)(недаступная спасылка). Companhia do Metropolitano do Distrito Federal. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2025. Праверана 4 лістапада 2025.
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 445
рус. • англ. • фр.