Брайтан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Брайтан
Brighton
Brighton 2010 PD 068.JPG
Краіна
Каардынаты
Першае згадванне
Плошча
82,67 км²
Афіцыйная мова
Насельніцтва
273 400 чалавек (2014)
Часавы пояс
Тэлефонны код
01273
Паштовыя індэксы
BN1, BN2, BN50, BN88
Афіцыйны сайт
brighton-hove.gov.uk (англ.) 
Брайтан на карце Вялікабрытаніі
Брайтан (Вялікабрытанія)
Брайтан

Бра́йтан (англ.: Brighton) — горад і порт на поўдні Вялікабрытаніі. Насельніцтва (2014 г.) - 273 400 чал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Месца знаходжання Брайтана была населена у 4 тысячагоддзі да н. э. У часы рымскага панавання тут было заснавана невялікае аграрнае паселішча. У пісьмовых крыніцах упершыню ўзгадваецца пад 1086 г. У 1313 г. яго жыхары атрымалі правы гарадскога самакіравання і арганізацыі кірмашоў. У 1514 г. і 1545 г. часткова разбураўся французскімі піратамі. У 1651 г. праз Брайтан адбываліся ўцёкі караля Чарльза II у Францыю.

З другой паловы XVIII ст. горад развіваўся як турыстычны цэнтр, які вабіў жыхароў суседняга Лондана сваімі пляжамі. У Брайтане былі адчынены тэатр і каралеўскі павільён. У 1824 г. адкрыта параходная лінія ў Францыю. У 1841 г. пачала працаваць чыгуначная лінія Брайтан — Лондан. У 1883 г. яна была электрафікавана. З Брайтана ў Лондан выехала першы ў свеце электрацягнік. У 1901 - 1939 гг. у горадзе меўся свой трамвай.

У гады II Сусветнай вайны Брайтан бамбаваўся нямецкай авіяцыяй 56 разоў (было пашкоджана болей за 5000 будынкаў). У пасляваенны перыяд у Брайтане з'явіліся прамысловыя кварталы, адчынены ўніверсітэт.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Брайтан — важны эканамічны цэнтр Англіі. У ім месціцца штаб-кватэра American Express, прадстаўніцтвы шэрагу іншых буйных кампаній, маецца развітая харчовая прамысловасць. З 1980-ых гг. турызм не адыгрывае вызначальную ролю, але застаецца важнай галіной. У нашы дні Брайтан прыцягвае наведвальнікаў сваёй віктарыянскай архітэктурай і буйнымі гандлёвымі цэнтрамі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wikivoyage-Logo-v3-icon.svg Brighton даведнік на сайце Wikivoyage