Варатар (хакей)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Брамнік (хакей))
Андрэй Мезін, варатар беларускай зборнай, на паштовай марцы Беларусі

Варата́р у хакеі — ігрок, асноўнай задачай якога на пляцоўцы ёсць абарона варот ад трапляння ў яе шайбы. Звычайна варатар гуляе ў ці побач з зонай, якая называецца варатарскай пляцоўкай. Каб звузіць вугал абстрэлу варот, ён трымаецца на краі пляцоўкі. Дзеля абароны ад удараў шайбы варатар носіць адмысловае адзенне, якое адрозніваецца ад усіх астатніх ігракоў. Варатары — адны з найбольш каштоўных ігракоў на пляцоўцы, паколькі іх майстэрства можа вырашыць вынік гульні. Кожная каманда можа мець на пляцоўцы толькі аднаго варатара.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пазіцыі хакеістаў на пляцоўцы
Нападаючыя:
Левы крайні | Цэнтральны | Правы крайні
Абаронцы:
Левы абаронца | Правы абаронца
Варатар:
Варатар
Форвард | Тафгай | Зачэпа | Капітан | Трэнер | Суддзі