Перайсці да зместу

Бранае ткацтва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стварэнне пояса ў тэхніцы бранага ткацтва

Бранае ткацтва — від народнага ўзорыстага ткацтва. Лакальныя назвы перабіранне, пераборы, набіранне на дошку, ператыканне, пярэбары, наборкі, натыканне, перабіранка на кроснах, пад дошку, закладанне, накладанне, у матузы[1] і іншыя. Узнікла з вынаходствам ткацкага станка гарызантальнага тыпу. Узоры браных тканін выконваліся пры дапамозе спецыяльнай дошчачкі-бральніцы[2].

Узорыстае бранае ткацтва вядома ўсім усходнім славянам. Найбольш раннія з узораў браных тканін, якія дайшлі да нас, адносяцца да перыяда ранняга сярэдневякоўя і сведчаць пра тое, што ручное ткацтва ў славян да гэтага часу прайшло доўгі і складаны шлях свайго развіцця[3].

У XXIII стагоддзях у Цэнтральнай Русі і на прылеглых тэрыторыях славянскага рассялення тэхніка вырабу тканін браным спосабам дасягнула высокага ўзроўню[4]. Археалагічны матэрыял па старадаўнім адзенні паўночнага Прыладажжа XIIXIV стагоддзяў[5], узоры тканін з курганаў XII — XIII стагоддзяў, арнаментаваныя разнастайнымі геаметрычнымі ўзорамі ў тэхніцы бранага ткацтва складанымі сеткава-рамбічнымі кампазіцыямі, сведчаць пра мастацкую спецыфіку славянскага ткацтва[6]. Раскопкі курганаў XII — XIII стагодзяў, выкананыя М. І. Булычовым  (руск.) на р. Угры, выявілі шарсцяную тканіну з клеткамі, выкананую бранай тэхнікай. Узорыстых тканін, падобных на знойдзеныя археолагамі на тэрыторыі Маскоўскай, Смаленскай, Цвярской, Калінінскай абласцей і ў Ноўгарадзе, не выяўлена ў іншых частках Еўропы[7].

Гарызантальны ткацкі станок і, імаверна, саму тэхналогію ўзорыстага ткацтва ўсходнія славяне прынялі ад Візантыі праз Кіеўскую Русь. Слова «браніна» («брань») сустракаецца ў пісьмовых крыніцах XIIIXIV стагоддзяў[8].

Італьянскі літургічны ручнік. XIV стагоддзе.

Найбольш раннія вядомыя нам узоры бранага ткацтва XV—XVII стагодддзяў — ручнікі літургічнага прызначэння, вырабленыя ва Умбрыі і Перуджыі (Італія), якія захоўваюцца ў сборах Метраполітэн-музея. У матывах іх браных арнаментаў, закампанаваных у бардзюры, можна ўзгадаць усходнія матывы: дрэва, геральдычныя кампазіцыі перадстаячых ільвоў[9].

Шырока прымянялася браніна ў Маскве ў царскай мануфактуры XVI—XVII стагоддзяў. У апісаннях расійскай палацавай маёмасці стала сустракаюцца «браныя» абрусы, «браныя» убрусцы[10].

Браная тэхніка ткацтва вельмі блізкая да вышыўкі процягам. Па гатовых узорах цяжка адрозніць, зроблена тканіна на ткацкім станку ці «выбрана» іголкай[10]. Такое падабенства дало падставы для спрэчак пра тое, якая з гэтых тэхнік першасная, а якая вытворная. Большасць даследчыкаў сыходзіцца на тым, што шоў-набор папярэднічаў бранаму ткацтву, паколькі яно ў пэўнай ступені з’яўляецца механізаваным працэсам і дазваляе выконваць аналагічныя ўзоры з меншымі затратамі часу[11][12]. І сапраўды, вышыўка наборам вызначаецца больш вытанчанай распрацоўкай арнаментальных матываў і ювелірнасцю іх выканання[13].

Даследчыкамі заўважана, што з канца XIX стагоддзя вышыўка наборам саступае свае пазіцыі бранаму ткацтву, хоць і працягваецца іх суіснаванне ў многіх рэгіёнах Беларусі і суседніх краін[13].

Вышыўка процягам на паштовай марцы Беларусі

Па вонкавым выглядзе браныя тканіны нагадваюць вышыўку швом наперад іголкай  (укр.): і там і тут каляровая нітка праходзіць то зверху, то знізу палатна, не ўключаючыся ў палатнянае перапляценне[14]. Браны ўзор у тканіне злёгку рэльефны: у тым месцы, дзе ўзорысты ўток робіць насціл з правага боку, там ён узвышаецца над тканінай дзякуючы сваёй таўшчыні, а там, дзе ён хаваецца на выварат, атрымліваецца паглыбленне[14][15]. Гэтым браны ўзор адрозніваецца ад закладнога, зусім гладкага, нерэльефнага[14].

Паколькі бранае ткацтва вельмі працаёмкае, то часам яно рабілася дзвюма ткачыхамі разам, да таго ж выкарыстоўвалася толькі на частцы будучага вырабу — на канцах ручнікоў, манжэтах, падоле і гэтак далей[14]. Пры гэтым узор, які ўжо «набраны», можна было паўтарыць вялікую колькасць разоў, таму часам рабілі многа аднолькавых палос, якія потым можна было прышываць да розных вырабаў ці нават прадаваць. Пры гэтым адрэзаныя ад палатна і потым прышытыя да гатовага вырабу палосы лічыліся горшым варыянтам, чым вытканыя непасрэдна на ім[10].

Тэхналогія стварэння

[правіць | правіць зыходнік]
Ручнік з в. Салаўі, Дубровенскі раён, 1910-я. Дубровенскія ручнікі робяць у тэхніцы бранага двухуточнага ткацтва

Ткачыха адлічвала патрэбную колькасць нітак асновы адпаведна задуманаму ўзору і набірала на дошчачку-бральніцу. Бральніца дзяліла аснову на дзве часткі, утвараючы паміж імі невялікі зеў, куды ўстаўлялі шырокую дошчачку. Праз зеў прапускалі ўзорны качак. Пасля чаго ткачыха прадзявала ў зеў асновы (з задняга боку нітоў) тонкі пруток і другую шырокую дошку, якую клалі плазам і двойчы прапускалі фонавы ўток і прыбівалі бёрдам[16]. Простая пракідка рабілася ад ходу падножак. Затым на дошчачцы перабіралі наступны рад асновы і фіксавалі ўзор пры дапамозе другога прутка. Так ткалі да сярэдзіны ўзору, але ў далейшым, дабіраючы ўзор, дошчачкай-бральніцай ужо не карысталіся, а працавалі пры дапамозе пруткоў[16]. Перад кожным прутком, пачынальна з апошняга, ставілі рабром дошку, у адкрыты зеў прапускалі каляровы ўток, і далей працэс паўтараўся. Пры гэтым у другой палове ўзору ў зваротнай паслядоўнасці паўтаралася копія першай яго паловы і цэласны ўзор заўсёды атрымліваўся сіметрычным па гарызантальнай восі[16].

Разнавіднасці

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы дзве разнавіднасці бранага ткацтва: аднаўточнае і двухуточнае[2].

Аднаўточнае ткацтва

[правіць | правіць зыходнік]

Дазваляе атрымліваць паўажурныя і фактурныя тканіны, што выкарыстоўвалі для вырабу аднатонных ільняных, пазней — баваўняных абрусаў, ручнікоў, полагаў.

Двухуточнае ткацтва

[правіць | правіць зыходнік]

Узорны ўток насцілаецца ў адпаведным парадку па полю, якое ўтвараецца перапляценнем ніцей асновы і фонавага ўтку.

Прыёмы ручнога ткацтва, якія выкарыстоўваюцца ў браным ткацтве, калі дадатковым утком часткова перакрываюць ніткі асновы адначасова з ткацтвам фона галоўным утком, у Заходняй Еўропе вядомы пад назвамі насцілы ўточныя, лансе ці лансіроўка. Яны выкарыстоўваліся таксама ў ткацтве французскіх шпалер і габеленаў. У адрозненне ад славянскага народнага ткацтва, у еўрапейскім габеленавым ткацтве ніткі ўзорыстага ўтка на адваротным баку маглі выстрыгацца[17].

Прадстаўляе сабой дошчачку, якая павінна быць даўжынёй крыху больш за шырыню станка, шырынёй каля 3-4 см і таўшчынёй 2-3 мм. З аднаго боку бральніца завастраная накшталт кліну[14].

Пруткі ці шнуры

[правіць | правіць зыходнік]

Круглыя палачкі дыяметрам 2-2,5 см. Шнуры называлі матузы[18].

На вялікай колькасці пруткоў можна было выконваць самыя складаныя ўзоры. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя выкарыстоўвалі да 80 пруткоў[18].

Рэгіянальныя асаблівасці

[правіць | правіць зыходнік]

Браная тэхніка вядома ўсім групам усходніх славян, слабей яна праявілася ва ўкраінцаў, а набольш шырокае прымяненне атрымала ў паўднёвых рускіх і беларусаў[10]. Яна валодае багатым спектрам дэкаратыўна-арнаментальных магчымасцей для стварэння геаметрычнага арнаменту і бардзюрных кампазіцый[1]. Бранае ткацтва паўночнавелікарусаў і паўднёвавелікарусаў, літоўцаў, украінцаў, удмуртаў, татар, чувашаў, башкір, марыйцаў, комі-пермякоў  (руск.) пры падабенстве тэхнікі выканання вельмі разнастайнае па мастацкай стылістыцы[19].

Узнікненне бранага ткацтва на тэрыторыі Беларусі М. М. Віннікава суадносіць са з’яўленнем у XIII стагоддзі на гэтых землях гарызантальнага ткацтвага станка[2][20].

У канцы XIX стагоддзя адным з самых распаўсюджаных на Беларусі відаў ткацтва было бранае двухуточнае ткацтва, якое шырока ўжывалася для ўпрыгожвання народнага адзення, ручнікоў, абрусаў[2].

Арнамент беларускіх браных двухуточных тканін вызначаецца перавагай чырвонага колеру, дакладнай распрацоўкай геаметрычных матываў[2][21]. У некаторых лакальных традыцыях ён дапоўнены працяжкамі сініх або чорных нітак, якія візуальна адзначаюць сярэдзіну кампазіцыі ўзорыстага бардзюра, разбіваюць яго на часткі ці замыкаюць па краях[21]. Беларускія браныя тканіны вылучаюцца арнаментальна-кампазіцыйным і колеравым рашэннем, але ў той жа час яны блізкія да архангельскіх, аланецкіх[22][23], пінежскіх браных ручнікоў[24].

У беларускім ткацтве часам заміж пруткоў выкарыстоўваліся шнуркі (матузы). На «матузах» ткаць зручней, чым на прутках, паколькі пруткі маглі выпадаць з асновы. Ад колькасці «матузоў» залежала і складанасць узору. Чым больш «матузоў», тым, складаней узор. Напрыклад, тканіна, вырабленая на «адзiн, на два, на тры матузы», выконвалася адным утком i мела нескладаны геаметрычны ўзор — квадраты, прастакутнікі i iнш[18].

У Літве бранае ткацтва было вельмі пашыранай тэхнікай[10]. Узоры мелі вялікае падабенства з арнаментыкай беларусаў[10].

Польскія пераборы
Польскія пераборы

Браная тэхніка ткацтва ў Польшчы носіць назву пераборы  (польск.) (выбары, ператыкі, пасамоны), з дапамогай яе ствараюцца ўзорыстыя палоскі, у якіх узорныя часткі вытканы адначасова з гладкім палатном, што надае ім выпуклы характар. Гэты прыём выкарыстоўваецца не на ўсёй льняной тканіне, а толькі ў паласатым арнаменце. Пераборы ўпрыгожвалі абрусы, кашулі, спадніцы, ручнікі — іх ткалі разам з палатном для пэўнага вырабу. Нягледзячы на ​​тое, што польскія пераборы вельмі падобныя на беларускія ці ўкраінскія вырабы, ёсць некалькі асаблівасцяў, якія складаюць іх адметнасць: палосныя ўзоры арнаментаў, выразна сіметрычны характар, рэдка сустракаюцца грабеньчатыя і ступеньчатыя элементы, няма кручкападобных канчаткаў, якія ствараюць звіліны[25][26].

Канец ручніка. Канец XIX стагоддзя. Велікаусцюжскі раён

Паўночнарускае бранае ўзорыстае ткацтва — манументальнае, ураўнаважанае, з графічна тонкай распрацоўкай элементаў арнаменту і раўнамерным запаўненнем фону, стрыманае і высакароднае па чырвона-белым каларыце, значна адрозніваецца ад браных тканін паўднёвых раёнаў Расіі, у якіх пануе сакавітая, яркая, кідкая дэкаратыўная пляма, буйныя плоскасці, запоўненыя адным колерам[24].

Паўночнаруская экспедыцыя Інстытута этнаграфіі Акадэміі навук СССР  (руск.) у 1948 годзе выявіла агмень мнагакаляровага бранага ткацтва ў Валагодскай (Велікаусцюжскі раён) і ў Архангельскай (Прыморскі і Каргапольскі раёны  (руск.)) абласцях[10].

У практыцы татарскага ткацтва браная тэхніка сустракалася на ўсёй тэрыторыі Паволжа і Прыўралля[27]. Па меркаванні Г. Ф. Валеевай-Сулейманавай  (руск.), браная тэхніка была творча ўспрынята татарскімі майстрыцамі ад рускага насельніцтва, якое з’явілася ў краі ў сярэдзіне XVI стагоддзя[28]. Усё ж казанскія татары прытрымліваліся ў ёй тых асаблівасцей, якія былі характэрны для традыцыйных ім закладаў. Гэта спрыяла зараджэнню насцільнага варыянту бранага ткацтва і матываў, формаў, адрозных ад тыповага бранага арнаменту іншых народаў краю[29].

Эстонскі пояс, выраблены ў бранай тэхніцы
  1. а б Белорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 127
  2. а б в г д Бранае ткацтва
  3. Белорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 129
  4. Nachlik, A. Tkaniny wsi wschodneuropejskiej X—XIII w. / Adam Nachlik. Łódź : Łódzkie T-wa Naukowe, 1965. 103 s. — S. 8
  5. Северные узоры = Pohjolan kuvioita / [авт. текста А. П. Косменко]. — Петрозаводск : Карелия, 1989. — 238 с. — С. 8.
  6. Белорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 129—130
  7. Nachlik, A. Tkaniny wsi wschodneuropejskiej X—XIII w. / Adam Nachlik. Łódź : Łódzkie T-wa Naukowe, 1965. 103 s. — S. 43
  8. Украінська народна тканина XIX—XX ст.: типологія, локалізація, художні особливості. Інтер'єрні тканини : (за матеріалами західних областей України) : автореферат дисертації на здобуття наукового ступеня доктора мистецтвознавства : 17.00.06 / Никорак Олена Іванівна ; Львівська Національна академія мистецтв. — Львів, 2006. — 35 с. — Анатацыі на ўкраінскай, англійскай, рускай мовах. — Бібліяграфія: с. 29-31 (38 назв.). С. 64.
  9. Белорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 133
  10. а б в г д е ё Лебедева, Н. И. Прядение и ткачество восточных славян в XIX — начале XX в. / Н. И. Лебедева. — [Москва : издательство АН СССР, 1956]. -С. 462—540 : ил.
  11. Маслова, Г. С.  (руск.) Орнамент русской народной вышивки как историко-этнографический источник /Г. С. Маслова. — М., 1978. — С. 30 — 31.
  12. Фадзеева, В. Я. Беларуская народная вышыўка / В. Я. Фадзеева. — Мінск, 1991. — С. 83.
  13. а б Беларускае народнае мастацтва / Я. М. Сахута; (фота Я. М. Сахуты, Г. Л. Ліхтаровіча, В. У. Харчанкі). ― Мінск : Беларусь, 2011. — 367 с. С. 321.
  14. а б в г д Виды узорного ткачества. Браное ткачество (руск.)
  15. Татарский мир = Татар дөньясы / [авторы и составители: Г. Ф. Габдрахманова и др. ; редколлегия: Р. С. Хакимов  (руск.) и др.]. — Казань : Заман, 2020. — 385, [4] с. : ил., цв. ил., карты, портр., факсим. ; 32 см. — Текст параллельно на татарском и русском языках. — 100000 экз. — ISBN 978-5-4428-0162-0 (в переплете) — С. 231.
  16. а б в Сафина Ф. Ш. Ткачество татар Поволжья и Урала: Историко-этнографический атлас татарского народа. — Казань, 1996. — С. 61
  17. Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  18. а б в Браная техника в белорусском народном ткачестве (руск.)
  19. Белорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 130
  20. Віннікава, М. М. Мастацка-тэхналагічныя асаблівасці беларускіх браных тканін канца XIX — сярэдзіны XX ст. / М. М. Вінікава // Вес. АН БССР. Сер. грамад. навук. — 1989. — № 1. — С. 78 — 86.
  21. а б Белорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 128
  22. Косменко, А. П. Карельское народное искусство: изобразительное творчество / А. П. Косменко. — Петрозаводск: Карелия, 1977. Мал. 74 — 90
  23. Русское народное ткачество и керамика: кат. выст. — Л. : Гос. Рус. музей, 1976. — 168 с. С. 31
  24. а б Кожевникова, Л. А. Особенности народного узорного ткачества некоторых районов Севера / Л. А. Кожевникова // Русское народное искусство Севера : сб. ст. — Л. : Сов. художник, 1968. — С. 107—121
  25. T. Karwicka  (польск.), Zdobnictwo tkackie ubiorów i ręczników lnianych płn. wsch. Lubelszczyzny, «Studia i materiały Lubelskie», t. 2: Etnografia, 1962, s. 7-62.
  26. E. Królikowska, Tkactwo ludowe [w:] Piękno użyteczne czy piękno ginące: informator o realizacji programu Ministerstwa Kultury i Sztuki «Ginące zawody», Wrocław 1997.
  27. Сафина Ф. Ш. Ткачество татар Поволжья и Урала: Историко-этнографический атлас татарского народа. — Казань, 1996. — С. 62
  28. Валеев Ф. Х.  (руск.) Татарское народное декоративное искусство (ХVIII-начало ХХ в.). — Казань: Татарское книжное издательство, 2020. — C. 38 (220 c.)
  29. Валеев Ф. Х.  (руск.) Татарское народное декоративное искусство (ХVIII-начало ХХ в.). — Казань: Татарское книжное издательство, 2020. — C. 40 (220 c.)