Брандэнбургскі тэхнічны ўніверсітэт
Выгляд
| Брандэнбургскі тэхнічны ўніверсітэт | |
|---|---|
| ням.: Brandenburgische Technische Universität | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | ням.: Brandenburgische Technische Universität |
| Міжнародная назва | англ.: Brandenburg University of Technology |
| Заснаваны | 1948 |
| Студэнты | 7 280[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Котбус, Зенфтэнберг |
| Сайт | b-tu.de |
Брандэнбургскі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Brandenburgische Technische Universität) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у гарадах Котбус і Зенфтэнберг.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Вучэльня з'яўляецца другім па велічыні ўніверсітэтам Брандэнбурга пасля Патсдамскага ўніверсітэта. Універсітэцкія кампусы размешчаны ў гарадах Котбус і Зенфтэнберг на поўдні Брандэнбурга паміж Берлінам і Дрэздэнам. Цэнтральны кампус ў Котбусе знаходзіцца недалёка ад гістарычнага цэнтра. Яшчэ адзін меншы кампус ў Котбусе размешчаны ў раёне Заксендорф на поўдні горада. Адлегласць паміж цэнтральным кампусам ў Котбусе і кампусам ў Зенфтэнбергу складае 40 кіламетраў.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт матэматыкі, прыродазнаўчых навук і інфарматыкі
- Факультэт архітэктуры, інжынернага будаўніцтва і горадабудаўніцтва
- Факультэт машынабудавання, электратэхнікі і эканамічнай інжынерыі
- Факультэт экалагічных навук і тэхналагічнай тэхнікі
Зноскі
- ↑ https://www.b-tu.de/universitaet/ueber-uns/zahlen-und-fakten Праверана 2 кастрычніка 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брандэнбургскі тэхнічны ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы