Браніслаў Адольфавіч Кежун
| Браніслаў Адольфавіч Кежун | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 8 верасня 1914[1] ці 26 жніўня (8 верасня) 1914[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 23 красавіка 1984[1] (69 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, перакладчык, журналіст, ваенны карэспандэнт |
| Жанр | лірыка, пародыя, сатыра і эпіграма |
| Мова твораў | руская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Браніслаў Адольфавіч Кежун (руск.: Бронислав Адольфович Кежун; 8 верасня 1914[1] ці 26 жніўня (8 верасня) 1914[1], Санкт-Пецярбург — 23 красавіка 1984[1], Масква) — расійскі паэт і перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар зборнікаў паэзіі «Радзіма» (1935), «Дарогі ў свет» (1939), «Балтыйскія зоркі» (1959), «Запаветныя агні» (1962), «Шляхі-дарогі дальнія» (1970), «Дыханне зямлі» (1977) і інш.
Падарожнічаў па Беларусі, напісаў артыкулы пра Я. Купалу «Ад сэрца» (1972), успаміны пра П. Глебку «На Няве і на Бодзе» (у кнізе «Пясняр мужнасці», 1976), вершы «Беларускай зямлі», «Брэст», «Беларускім паэтам» і інш. Адзін з перакладчыкаў на рускую мову «Анталогіі беларускай паэзіі» (1948), зборнікаў вершаў беларускіх паэтаў «Беларусь мая» (1983), асобных твораў Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, К. Буйло, М. Калачынскага, М. Танка, У. Корбана, К. Крапівы, А. Куляшова, М. Хведаровіча.
На беларускую мову яго вершы пераклалі В. Вітка, X. Жычка, М. Калачынскі, М. Лужанін, Р. Няхай, М. Танк, Ю. Свірка, М. Аўрамчык і інш.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е Кежун Бронислав Адольфович // Литераторы Санкт-Петербурга. XX век / под ред. О. В. Богданова
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кежун // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Браніслаў Адольфавіч Кежун на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 8 верасня
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 23 красавіка
- Памерлі ў 1984 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна «Кірыл і Мяфодзій»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Расіі XX стагоддзя
- Перакладчыкі з беларускай мовы
- Перакладчыкі на рускую мову
- Рускамоўныя паэты